АГП правяла пікет у абарону свабоды прэсы
28 студзеня 2018
Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў правёў пікет у Менску, прысвечаны свабодзе слова і медыяў.
У пікеце, які адбыўся ля Камароўскага рынку, узялі ўдзел паплечнікі Казлова, прысутнічала было некалькі актывістаў. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька выступіў з прамовай, у якой заклікаў улады спыніць ціск на прэсу.Людзі прыйшлі з плакатамі, на адным з іх было напісана «Без свободы слова – грош цена вашим выборам». Акрамя таго, Мікалай Казлоў разгарнуў плакат у падтрыманне нашага тэлеканалу.
Пікет прайшоў у рамках перадвыбарчай кампаніі, падчас якой кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў маюць права праводзіць агітацыю.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Расійская платформа «Дзэн» заблакавала канал выдання REFORM.news
06.09.2024
ААЦ масава адбірае дамены ў выданняў, якія трапілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
17.04.2024
Каталіцкае «Радыё Марыя» пераехала ў сінагогу
10.06.2024
Рэдактару глыбоцкай раёнкі, які піша абразлівыя артыкулы пра апазіцыю і Еўропу, уручылі ўзнагароду
30.05.2024