Лідара «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч афіцыйна адлічылі з Інстытута журналістыкі БДУ
Лідара «Моладзі БНФ» Ганну Пахолка (Смілевіч) афіцыйна адлічылі з другога курсу Інстытута журналістыкі БДУ. Пра гэта дзяўчына даведалася сёння, зайшоўшы ў асабісты кабінет на сайце універсітэта, піша Tut.by.

Інфармацыя пра тое, што Ганну адлічылі з журфака БДУ з’явілася яшчэ 20 студзеня, калі яна не здала трэці запар іспыт. Але афіцыйнага загаду дэкана не было і дзяўчына да 2 лютага лічылася студэнткай БДУ.
Дзяўчына некалькі разоў тэлефанавала ў дэканат. А на днях з’ехала ў Вільню, тэлефанаваць адтуль не магла, таму праз інтэрнэт зайшла ў асабісты кабінет на сайце універсітэта і ўбачыла, што яна адлічаная.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў