• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    СК расьсьледуе крадзеж дронаў у аэрапорце. А дроны, што зьніклі на Дзень Волі, і не шукаюць

    Сьледчы камітэт высьвятляе абставіны крадзяжу квадракоптэраў са складу лягістычнага цэнтру менскага аэрапорта, паведамляе прэс-служба СК.

    Сьледчыя ўстанавілі, што 8 дронаў з транспартна-лягістычнага цэнтру менскага аэрапорту выкралі ў 21 лістапада 28-гадовы і 43-гадовы мужчыны, якія працавалі там грузчыкамі. Потым вывезьлі іх за тэрыторыю аэрапорту і прадалі. Цана выкрадзеных дронаў — больш за 6 тысяч рублёў.

    Затрыманым пагражае ад 2 да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Іх дзеяньні сьледчыя кваліфікавалі паводле ч. 3 арт. 205 (крадзеж у буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

    Выкрадзеныя дроны канфіскавалі.

     

    Пра дроны, якія зьніклі на Дзень Волі, не чуваць і дагэтуль

    Празь дзень пасьля канцэрту да 100-годзьдзя незалежнасьці БНР арганізатары паведамілі, што 25 сакавіка над пляцоўкай каля Опэрнага тэатру зьнікла каля дзясятка дронаў, якія здымалі відэа для незалежных СМІ і прыватных асобаў, у тым ліку бесьпілётнікі, якія працавалі для «Белсату» і Tut.by.

    Кіраваньне імі нібыта нехта перахапіў, скіраваўшы апараты на дах Опэрнага тэатру, дзе стаялі «людзі ў цывільным» зь нявызначанай апаратурай.​ Яшчэ некалькі дронаў мелі праблемы з кіраваньнем.

    Уладальнікі зьніклых дронаў зьвярталіся ў міліцыю, але празь пэўны час атрымалі афіцыйны ліст, што «праведзенымі мерапрыемствамі высьветліць месцазнаходжаньне маёмасьці не прадставілася магчымым».

    Супрацоўнік Tut.by у сваім звароце ў міліцыю выказаў здагадку, што прыладу канфіскавалі праваахоўныя органы, якія адказвалі за бясьпеку мерапрыемства. На гэта Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч адказаў, што «гэта мог быць тэхнічны промах апэратара, мог быць збой у працы кіраўнікоў сыстэм, а маглі сагнаць — не выключаю нічога, разьбіраемся». Але пазьней у ведамстве прыйшлі да высновы, што закон ніхто не парушаў.

    Дрон Свабоды на Дні Волі таксама спрабавалі сагнаць. Спачатку квадракоптар перастаў бачыць спадарожнікі і адправіўся ў некіраваны палёт. Пазьней гаспадар беспілётнага апарату здолеў аднавіць кіраваньне над ім і вярнуць на базу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці