• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нараўлянская лякарня перадумала: на падпіску трэба 4675 рублёў, а не 18 700

    Нараўлянская раённая лякарня вырашыла, што на квартальную падпіску на СМІ ёй трэба толькі 4675 рублёў, а не 18 700, як паведамлялася раней. Пра гэта піша сайт "Моцныя навіны". 

    Еўрарадыё распавядала, што на сайце goszakupki.by з’явіўся тэндар на квартальную падпіску на СМІ для Нараўлянскай раённай лякарні. Там было пазначана, што на гэтыя мэты пойдзе амаль 8500 долараў. 

    Пасля публікацыі ў СМІ гэтай навіны прадстаўнік лякарні звязаўся з сайтам «Моцныя навіны» і заявіў, што астранамічная лічба — гэта проста тэхнічная памылка. Гэтая лічба была пазначаная як арыенціровачная на год, а сайт аўтаматычна загружае арыенціровачны кошт гадавой патрэбы з гадавога плана. Карэктная сума пазначаная ў дакументах, прымацаваных да закупкі, — 4675 беларускіх рублёў (крыху болей за 2000 долараў).

    Прадстаўнік лякарні заявіў, што закупка будзе скасаваная і размешчаная з правільнымі данымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці