• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Слоніме ля выбарчага ўчастка пагражалі затрымаць карэспандэнта “Газеты Слонімскай” ВІДЭА

    Адбылося гэта ў чацвер, 6 жніўня, у другой палове дня ў школьным двары, калі карэспандэнт “ГС” Яўген Валадашчук рыхтаваў матэрыял для сайта газеты пра тое, як праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарчым участку № 9 у СШ № 3 у Слоніме.

    Да яго ў хуткім тэмпе падышлі дырэктар школы (яна ж старшыня выбарчай камісіі) Ірына Клябанава з дзяжурным міліцыянерам і адным з сяброў камісіі ды запатрабавалі выдаліць з камеры фотаздымкі і запісы, зробленыя ў двары школы.

    Паказанае журналістам пасведчанне і тлумачэнне, што ён тут законна выконвае сваю журналісцкую працу, не задаволілі старшыню камісіі.

    — Клябанава казала, што я павінен быў спытаць у яе дазвол фатаграфаваць на тэрыторыі школы і што наогул не маю права тут знаходзіцца. Потым запатрабавала, каб я выдаліў фота і сцёр запісы, бо інакш зараз паеду ў міліцыю даваць тлумачэнні. Пры гэтым дырэктарка паводзіла сябе вельмі нервова, размаўляла са мной на падвышаных танах, — распавядае Яўген Валадашчук.

    Урэшце, канфлікт быў уладжаны, журналіста выпусцілі са школьнага двара. Матэрыял пра два дні датэрміновага галасавання на ўчастку № 9 у трэцяй слонімскай школы, які быў апублікаваны на сайце “ГС”, пэўным чынам тлумачыць хваляванне старшыні камісіі:

    у першы дзень датэрміновага галасавання два незалежныя назіральнікі налічылі 41 выбаршчыка, а ў афіцыйным пратаколе іх запісана 103, у другі дзень — 68, а ў пратаколе запісана 114.

    На пытанне карэспандэнта, чаму так моцна разыходзяцца лічбы назіральнікаў з лічбамі ў пратаколах, старшыня ўчастковай камісіі адказала, што гэтыя двое назіральнікаў наўмысна іх заніжаюць.

    Цэнтрвыбаркам тлумачыць правы журналіста падчас працы на выбарчым участку:

    Прадстаўнікі СМІ не з’яўляюцца назіральнікамі, таму яны не акрэдытуюцца ўчастковай камісіяй. Аднак звесткі пра прадстаўнікоў СМІ, якія прысутнічаюць у памяшканні ўчастковай камісіі, заносяцца ў адпаведны журнал.

    Прадстаўнікі СМІ маюць права прысутнічаць на пасяджэннях участковых камісій, у памяшканнях для галасавання. Карэспандэнты нацыянальных СМІ, у тым ліку сеткавых інтэрнэт-выданняў, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе службовага пасведчання журналіста, выдадзенага рэдакцыяй адпаведнага СМІ.

    Карэспандэнты замежных СМІ ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе акрэдытацыйнай карткі, выдадзенай Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

    Разъяснения ЦИК: Права журналиста во время работы на избирательном участке

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці