• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ віншуе «Вясну» з атрыманнем прэстыжнай прэмію «Арол» імя Яна Карскага

    Амбасадар Польшчы ад імя Таварыства Яна Карскага 17 верасьня ўручыў Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэстыжную польскую прэмію «Арол Яна Карскага» — «за шматгадовую абарону правоў чалавека, годнасьці і дэмакратыі».

    «Дзякуючы „Вясьне“ пакуты не застаюцца безыменнымі», — амбасадар Польшчы

    Амбасадар Польшчы ў Менску Артур Міхальскі вітаў значную частку супрацоўнікаў і валянтэраў забароненага ўладамі Праваабарончага цэнтру «Вясна», якія прыйшлі на цырымонію. Звычайна ўрачыстасьць уручэньня «Арла Яна Карскага» адбываецца ў адным з варшаўскіх палацаў, але гэтым разам у сувязі з гарачымі беларускімі падзеямі яна прайшла ў больш сьціплай абстаноўцы ў Менску.

    Паводле амбасадара Міхальскага, вясноўцы «на працягу многіх гадоў знаходзяцца побач са сваімі землякамі, якія пакутуюць за праўду і справядлівасьць і дзякуючы якім сьвет даведваецца пра перасьледаваньні, а пакуты не застаюцца безыменнымі, а маюць імя і прозьвішча».

    «Мы сустракаемся сёньня з вамі, таму што хочам выказаць салідарнасьць зь беларускім народам, які прагне праўды і справядлівасьці. Мы сустракаемся сярод сяброў, для якіх заўсёды сувэрэнная, незалежная беларуская дзяржава, лёс якой вырашае беларускі народ, была і застаецца вялікай каштоўнасьцю. Цяпер у цэнтру „Вясна“, на жаль, шмат працы ў сытуацыі, калі столькі людзей застаецца ў зьняволеньні, столькі людзей зазнае рознага роду рэпрэсіі», — заявіў амбасадар.

     

    «Бяляцкі — маральны аўтарытэт маштабу Махатмы Гандзі і Нэльсана Мандэлы», — старшыня Таварыства Яна Карскага

    Вальдэмар Пясэцкі, старшыня Таварыства Яна Карскага, вітаў у відэазвароце сёлетняга ляўрэата — Праваабарончы цэнтар «Вясна», які, паводле ягоных слоў, «на працягу 25 год дакумэнтуе подлыя і ганебныя ўчынкі, таму што яны пераважаюць у беларускай рэчаіснасьці».

    «Цэнтар змагаецца за кожнага, каго няслушна рэпрэсавалі, перасьледавалі, зьняволілі. Гэтая дзейнасьць, за якую рэжым бязьлітасна зьнішчае „Вясну“, на нашых вачах дае вынікі. Беларусам абрыдла цяперашняя рэчаіснасьць — яны хочуць зьмяніць яе ў лепшы бок, каб яна адпавядала дэмакратычным стандартам сучаснага сьвету. Сьвет свабодных людзей і дэмакратыі ня можа пакінуць Беларусь адну ў яе памкненьнях», — заявіў Пясэцкі.

    Старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага ён назваў маральным аўтарытэтам маштабу Махатмы Гандзі і Нэльсана Мандэлы, «які сваёй дзейнасьцю даказвае, што канцэпцыя зьнішчэньня тыраніі празь негвалтоўны супраціў можа даваць плён — прыносіць свабоду і дэмакратыю».

     

    Бяляцкі: «Спэцатрады тэрарызуюць беларускае грамадзтва»

    Алесь Бяляцкі заявіў, што ўручэньне гэтай важнай прэміі праходзіць у цяжкі час для ўсяго беларускага народу і зьяўляецца маральнай падтрымкай для беларускіх праваабаронцаў, грамадзкіх актывістаў і тых соцень тысяч людзей, якія цяпер, рызыкуючы сваімі жыцьцямі і свабодай, адчайна змагаюцца за дэмакратыю і незалежнасьць.

    «Пра гэта мы маглі толькі марыць год таму. Гэта адбываецца цяпер, і мы разумеем, што для гэтага і стваралася „Вясна“, каб у такія крытычныя моманты аказваць максымальную дапамогу беларускім грамадзянам і ўсім, хто аказаўся ў цяжкой сытуацыі пры нашым рэжыме.

    Той узровень рэпрэсій, які зараз адбываецца, надзвычай высокі, нічога падобнага мы ня бачылі, хоць мы бачылі вельмі шмат за час існаваньня нашага цэнтру. Але тое, з чым мы сутыкнуліся зараз, цяжка зь нечым параўнаць.

    Толькі сёньня па адміністрацыйных справах каля тысячы чалавек знаходзіцца ў турмах Менску і Жодзіна, некалькі сотняў чалавек, арыштаваных на дэманстрацыях у мінулую суботу і нядзелю, ва ўсе мінулыя дні, знаходзяцца ў турмах. Больш за 250 чалавек знаходзіцца зараз у СІЗА ці зьяўляюцца падазраванымі пад падпіскай па крымінальных справах.

    Мы цяпер перажываем сапраўдную прававую і цывілізацыйную катастрофу, калі зачыняюцца тэатры, разганяюцца цэлыя працоўныя калектывы, аказваецца ціск на рэлігійную частку нашага грамадзтва, найперш на каталікоў», — заявіў Бяляцкі.

    Бяляцкі вітаў рэзалюцыю Эўрапарлямэнту па Беларусі, якая была ўхваленая 17 верасьня.

    «Уся магчымая геапалітычная дапамога, у якой мае патрэбу беларускі народ, яна вельмі важная цяпер. Можа, празь месяц гэта будзе нешта іншае, але менавіта зараз, калі адбываецца такая катастрофа, калі ўзброеныя да зубоў спэцатрады міліцыі, нейкія іншыя спэцатрады тэрарызуюць беларускае грамадзтва, нам трэба хуткая дапамога, якая трэба менавіта сёньня, ня заўтра і не пасьлязаўтра. Таму прашу, каб вы разам з намі, улічваючы сытуацыю, прыклалі ўсе намаганьні, каб спыніць гэтую хвалю рэпрэсій, якая абрынулася на Беларусь», — гэтак зьвярнуўся Алесь Бяляцкі да амбасадараў Польшчы і іншых краін Эўразьвязу, якія былі на цырымоніі.

     

    Хто такі Ян Карскі і каму ўручалі ягоную прэмію

    Прадстаўнік падпольнай польскай дзяржавы падчас Другой сусьветнай вайны, вязень савецкага і нямецкага канцлягераў Ян Карскі (1914–2000) стаўся адным з ключавых інфарматараў сьвету аб трагедыі габрэйскага народу. Ён перадаваў інфармацыю пра Галакост, сьведкам якога сам быў у канцлягеры, заходнім саюзьнікам. У тым ліку ў 1943 годзе прасіў дапамагчы габрэям асабіста прэзыдэнта ЗША Франкліна Рузвэльта. Пасьля вайны ён выкладаў міжнародныя адносіны ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне, меў званьне праведніка народаў сьвету.

    Перад сьмерцю ў 2000 годзе ён заснаваў узнагароду «Арла Яна Карскага». Яна ўручаецца, паводле ягоных слоў, «палякам, якія з годнасьцю клапоцяцца пра Польшчу», і грамадзянам іншых краін, якія, «ня будучы палякамі, падтрымліваюць Польшчу».

    Яе ляўрэатамі былі вядомыя дзеячы Лех Валэнса, Тадэвуш Мазавецкі, Адам Міхнік, Шымон Пэрэс, Міхаіл Гарбачоў, Барыс Нямцоў (пасьмяротна). «Вясна» — 19-ты ляўрэат прэміі «Арла Яна Карскага».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці