Фотажурналістку БелаПАН Віялету Саўчыц аштрафавалі
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Фотажурналістку БелаПАН Віялету Саўчыц прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 22 кастрычніка, якую яна асвятляла.
21 снежня суд Заводскага раёна Мінска аштрафаваў журналістку на 30 базавых велічыняў (810 BYN) па артыкуле 23.34 КаАП. Пра гэта журналістка даведалася постфактум.
На самой акцыі людзей з інваліднасцю 22 кастрычніка Віялету Саўчыц не затрымлівалі, а склалі пратакол таксама постфактум.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў