• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Давесці справу да Гаагі: Варшава расследуе збіццё польскіх журналістаў у Мінску

    У Польшчы распачатае расследаванне па факце збіцця траіх палякаў у часе пратэстаў у Беларусі. Сведкамі выступаюць у тым ліку беларускія сілавікі. Адзін з пацярпелых, журналіст Вітольд Дабравольскі, расказаў Еўрарадыё падрабязнасці.

    — Наша галоўная мэта — гэта давесці справу аб катаваннях разам з многімі іншымі ахвярамі да Міжнароднага суда ў Гаазе. Павінен прайсці трыбунал, каб людзі, адказныя за тое, што адбыўся гвалт, былі пакараныя, — расказвае Вітольд Дабравольскі.

    Расследаваннем справы займаецца Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Ужо ёсць сведчанні аб здзеках і катаваннях у дачыненні да Дабравольскага і яшчэ дваіх польскіх грамадзян.

    — Я ведаю, што некаторыя з беларускіх сілавікоў ужо былі дапытаныя. Але дэталяў пра тое, хто гэта, я не маю. Дый не мог бы дзяліцца, пакуль ідзе расследаванне, — дадае журналіст.

    Польскае выданне rmf24 піша, што следства імкнецца пахвілінна аднавіць падзеі, якія адбыліся з трыма грамадзянамі Польшчы ў Мінску. Але ў спецслужбаў ёсць сумненні наконт шчырасці некаторых прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур. Яны асцерагаюцца, што, даючы паказанні, яны папраўдзе спрабуюць высветліць падрабязнасці ходу расследавання.

    Польскія журналісты па прылёце ў Варшаву / tvn24.pl

    Адвакат Вітольда Томаш Віліньскі супрацоўнічае з праваабарончымі арганізацыямі і пацярпелымі з іншых краін і хацеў бы пашырыць судовы разбор. У планах — прадставіць дзеянні сілавікоў як дзейнасць арганізаванай узброенай злачыннай групы, у склад якой уваходзяць супрацоўнікі МУС, КДБ і АМАП, і даказаць факты прымянення катаванняў у дачыненні да мірнага насельніцтва.

    Вітольд Дабравольскі прыехаў у Беларусь 6 жніўня, каб асвятляць прэзідэнцкія выбары. 10 жніўня яго разам з фатографам Касперам Сініцкім запіхалі ў чорны бус на Нямізе ў Мінску. Карэспандэнты выйшлі на свабоду толькі праз тры дні.

    Па словах Вітольда, збіваць іх пачалі адразу — яшчэ ў мікрааўтобусе. Пасля гэтага — перасадзілі ў аўтазак і адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна. Там збіццё і абразы працягнуліся.

    — Нас адвялі ў нейкую баскетбольную залу. Там ужо было каля ста чалавек. Усім трэба было ляжаць галавой у падлогу. Людзі крычалі, іх працягвалі збіваць, — расказваў Еўрарадыё Вітольд. — Калі даведаліся, што я з Польшчы, збіваць сталі мацней. Яны адвялі нас з Касперам у калідор і сказалі, што ненавідзяць палякаў. Успаміналі гісторыю Другой сусветнай вайны. Тое ж самае было з латвійцамі, іх таксама называлі фашыстамі. Тое, што мы журналісты, ніяк нам не дапамагала.

    Пасля гэтага Вітольда і Каспера перавезлі ў турму ў Жодзіне. Адтуль іх адпусцілі без суда, бо не знайшлі перакладчыка з польскай. Амбасада Польшчы перавезла пацярпелых журналістаў у бяспечнае месца і дапамагла вылецець у Варшаву.

    У Польшчы Вітольда і Каспера з рознымі выцятымі месцамі паклалі ў бальніцу на абследаванне.

    — Я быў і ва Украіне, і ў Ганконгу, і ў іншых гарачых кропках, але за апошнія гады я не бачыў нічога падобнага да таго, што адбывалася ў Беларусі. Каб вось так выкрадалі, катавалі журналістаў, арыштавалі за пару дзён 7000 чалавек! Сапраўднае вар’яцтва, — рэзюмуе Вітольд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці