• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адбудзецца шэраг судоў над журналістамі паводле арт. 22.9 КаАП

    Журналістку Кацярыну Ткачэнка на пятніцу, 29 студзеня, выклікаюць у суд Маскоўскага раёна Мінска ў якасці асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

    Кацярыну вінавацяць у працы без акрэдытацыі паводле арт.22.9 КаАП. Працэс над журналісткай пачнецца а 12:30, кабінет 135.

    Журналістцы пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

    Таксама 29 студзеня ў Мінску паводле арт. 22.9 КаАП будуць судзіць журналіста Івана Куракевіча.

    А ў Жлобіне ў суд скіравалі адміністрацыйную справу паводле арт. 22.9 КаАП у дачыненні да журналісткі Алены Шчарбінскай.

    Таксама ў Завадскі РУУС Мінска выклікалі і журналіста Алеся Сіліча. Адметна, што журналіст нават не рыхтаваў матэрыял, а 10 і 24 студзеня далучаўся да эфіру «Белсата» праз Skype з Мінска і распавядаў пра падзеі ў сталіцы. Яго вінавацяць па гэтых двух эпізодах.

    Пераслед за працу без акрэдытацыі з’яўляецца частым відам ціску на журналістаў у Беларусі. Тэлеканал “Белсат” шмат разоў звяртаўся ў МЗС Беларусі з просьбай выдаць журналістам такую акрэдытацыю, але дагэтуль яе не атрымаў.

    У 2020 годзе многія замежныя медыя былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС, таму іх журналісты ці былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі, ці працуюць тут, але фармальна парушаючы заканадаўства. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці