• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старшыню БАЖ дапыталі ў СК у якасці сведкі па крымінальнай справе АБНОЎЛЕНА

    Сёння старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец цэлы дзень правядзе на допыце ў Следчым камітэце.

    А 10‑й раніцы Андрэй Бастунец прыйшоў на допыт у Следчы камітэт. На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў СК са зваротам, у якім прасіла разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.

    Прыкладна а 13.20 Андрэй Бастунец выйшаў з будынка СК. Да абеда яго апытвалі ў якасці сведкі па крымінальнай справе паводле арт. 342 КК РБ (дзеянні, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Узята падпіска аб неразгалошванні.

    Пасля абеду ў прысутнасці кіраўніка арганізацыі быў праведзены агляд сейфа, забранага 16 лютага падчас ператрусу ў офісе БАЖ. У сейфе звычайна захоўваюцца статутныя дакументы, пячатка асацыяцыі і працоўныя кніжкі супрацоўнікаў. Нічога з гэтага Андрэю не аддалі. 

    Нагадаем, што 16 лютага паводле пастановы Следчага камітэта ператрусы прайшлі ў офісе нашай зарэгістраванай арганізацыі, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў. З таго часу офіс ГА «БАЖ» застаецца апячатаным, а рахунак арганізацыі — арыштаваны. Гэта перашкаджае статутнай дзейнасці арганізацыі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў — міжнародна прызнаная арганізацыя, сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці