Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь з ацёкамі і праблемамі сэрца
Рыгора Кастусёва перавялі з ацёкамі і праблемамі сэрца з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь на Валадарцы.
Пра гэта даведалася яго дачка, калі ў яе не прынялі перадачу, напісаў у сваім фэйсбуку в. а. старшыні Партыі Вадзім Саранчукоў.
Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Разам з іх па справе праходзяць Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч і яшчэ некалькі чалавек.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў