Траіх затрыманых па справе Tut.by перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку
Затрыманых па «справе Tut.by» Анжэлу Асад, Андрэя Аўдзеева і Дар'ю Данілаву перавялі са следчага ізалятара КДБ у СІЗА №1 на Валадарскага, паведамляе партал у сваім тэлеграм-канале.
Цяпер больш за 10 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава, знаходзяцца за кратамі.
Супраць службовых асобаў заведзена крымінальная справа аб «ухіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры».
Паводле афіцыйнай версіі, была атрымана выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. 18 мая партал быў заблакаваны і працягвае дзейнасць у сацыяльных сетках.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў