Гендырэктара hoster.by Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА
Гендырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў вызвалены з-пад варты, але застаецца пад следствам, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Са слоў адваката яму змененая мера стрымання. Адвакат таксама адзначае, што гендырэктар hoster.by ўсё яшчэ знаходзіцца пад следствам.
Павалішаў быў затрыманы 18 мая 2021 года па «справе TUT.BY». Цяпер за кратамі ці пад хатнім арыштам у межах гэтай справы застаюцца 14 асобаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў