• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мне заўсёды дапамагаў самы просты спосаб — фраза «Збярыся, анучка!». Што піша Ягор Марціновіч з‑за кратаў

    Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко вось ужо амаль паўгода знаходзяцца ў СІЗА па палітычна матываванай справе. Лісты — гэта самае важнае, што ёсць сёння ў нас ад іх. І ў іх ад нас. У сваіх лістах Ягор піша пра падарожжы, кнігі, бадзёрасць духу і разважае на розныя тэмы.

    Не надта памятаю, які менавіта сумны жарт быў апошнім у анлайне, але шкадую, што не нарабіў адкладзеных допісаў у ФБ. Канечне, можна было страшна не адгадаць з танальнасцю, але ў цэлым было б весела. Хоп — і раптам я нібыта ў анлайне. З нейкай філасофскай думкай міма касы.

    * * *

    Пра усе гэтыя «эйджызмы-сэксізмы». Ясна, што калі прымаеш кадравае рашэнне ў кампаніі, то абіраеш кандыдата, які будзе эфектыўным у працы і з якім табе будзе камфортней. А як канкрэтна ацэньваць? Усё адно, на аснове нейкага вопыту, нейкіх стэрэатыпаў, меркавання іншых людзей (магчыма, стэрэатыпнага меркавання). Наўмысна наўрад ці хто дыскрымінуе. Але асабістыя перавагі ўсё адно будуць. Як у любым бізнэсе ці на дзяржаўнай службе. Але хлопчыкаў і дзяўчатак у нас было аднолькава.

    * * *

    Нешта ўсе маўчаць пра дыскрымінацыю тых, хто не ўмее плаваць! Раней было сорамна ў гэтым прызнацца, а цяпер мы падымаем галаву:)). У мяне ўжо адчуванне, што плывуны насамрэч у меншасці.

    * * *

    Я б спажываў любы настальгічны кантэнт і пра 1990‑я, і пра 2000‑я, Факт, што яго пакуль што вельмі мала. Кляджу колькі рэйтынгавых праграм на тым жа НТВ з зоркамі 1990‑х, разумею, што гэта вечная тэма. Не ведаю, як наконт паўнавартасных мастацкіх фільмаў, але пракаціць любы больш танны варыянт. Хай бы пра Светлагорск 1990‑х што-небудзь зрабілі, пра валютчыкаў як з’яву, пра тэлебачанне. Гэта я ад балды накідваю, цікава, абсалютна ўсё. У Расіі блогеры заняліся гэтымі рэтраспектыўнымі тэмамі, а ў нас пакуль што, на жаль, цішыня, не да таго. Ну, але рана ці позна гэты пласт усё роўна зробіцца. Я гатовы выйсці на гатовенькае.

    * * *

    Ад зефіру я не фанацею, для мяне занадта салодкі. Год 15 таму я вырашыў адмовіцца ад цукру — проста ў адзін дзень перастаў сыпаць у гарбату ці куды там яшчэ. Аказалася, жыццё не пагоршала. Але крута, што зефір можна прэзентаваць як беларускі сувенір, здымае пытанні перад тым, хто прыдумляе, што ўзяць з сабой за мяжу.

    * * *

    У дзяцінстве я шмат чытаў, аж занадта:). Але ў мяне ў галаве рэдка затрымліваюцца падрабязнасці. Толькі самае-самае асноўнае. Уяві, перад 10 класам мяне прымусілі прачытаць «Злачынства і пакаранне». Ну ладна, лета, часу, сапраўды, шмат. Адолеў. Пачынаюцца ўрокі. І аказваецца, што я зусім не памятаю гэтую няшчасную Сонечку! Зу-сім! Пра Раскольнікава больш-менш пераканаўча трынджу, а пра яе нічога не магу сказаць. Давялося перачытваць. Больш я летам не чытаў нічога.

    * * *

    Я дык зусім не фанат гэтых фантазійных сусветаў. Мне заўсёды падавалася, што ў нашай рэальнасці столькі ўсяго цікавага, што няма патрэбы ў чымсьці выдуманым. Як можна параўнаць «Зорныя войны» з барацьбой з наркотыкамі ў Філіпінах?

    * * *

    Лепш паглядзець дакументалачку ці хаця б «Арла і Рэшку» пра краіну. Прычым у мяне такое стаўленне да фантастыкі з дзяцінства. Яшчэ пра будучыню людзей можна глядзець-чытаць, але не пра гоблінаў і гномаў.

    * * *

    Можа, у снежні Капенгаген і выглядае панылым, але ў цёплы час гэта самы-круты-горад-Еўропы. Неяк атрымалася, што ў мяне да яго вельмі лягла душа. Можа, таму што сярод усіх гарадоў у скандынаўскім стылі я ўбачыў менаівта Капенгаген. Паколькі ў Стакгольм трапіў пазней, то ўразіўся ім менш.

    * * *

    Друць — гэта асацыяцыя з міфам майго дзяцінства Друцкам, Ніколі не мог зразумець, як цэнтр княства мог фактычна знікнуць, ператварыцца ў маленькую вёску! Года паўтара таму нарэшце даехаў да Друцка, пахадзіў па гэтых валах. Ух, прыгажосць!

    * * *

    Што мяне вельмі радуе, што паспеў паглядзець шмат гарадоў і краін. Таму дахі Тбілісі-Кіева-Львова можна лічыць знаёмымі. Радуюся за тых, хто мае магчымасць падарожнічаць і бачыць новыя пейзажы. А я, можна лічыць, разглядаю дахі цэнтра Мінска.

    * * *

    Разумею, што ў кожнага сваё ўспрыманне і перажыванне стрэсу, але мне заўсёды дапамагаў самы просты спосаб — фраза «Збярыся, анучка!», адрасаваная сабе. Па-мойму, універсальны метад, не можа не дапамагаць.

    Падтрымайце нашаніўцаў лістом, паштоўкай ці пасылкай. Гэта можна зрабіць па адрасе: 

    СІЗА‑1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

    Марціновіч Ягор Аляксандравіч

    Скурко Андрэй Генадзевіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці