• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Створаны бот, які дапамагае беларусам разабрацца з пытаннямі па легалізацыі ва Украіне

    Telegram-бот зроблены ў рамках праграмы «Падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў» Асветніцкага дома правоў чалавека ў Чарнігаве. Простыя і зразумелыя інструкцыі  @ConsultantBel_Bot складзены на аснове рэальных кейсаў і правераны юрыстам.

    Як беларусу атрымаць від на жыхарства ва Украіне падчас вайны? Як і куды падаваць дакументы і што рабіць, калі міграцыйная служба адмаўляецца іх прымаць?

    Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні пра легалізацыю беларусаў ва Украіне сабраны ў бясплатным Telegram-боце @ConsultantBel_Bot. 

    — Я жыву ва Украіне два гады. Гэтым летам падаўжэнне віду на жыхарства стала для мяне надзвычай складанай задачай: даводзілася збіраць інфармацыю па крупінках. Так у мяне ўзнікла ідэя стварыць чат-бот, які б сабраў усе асноўныя інструкцыі па легалізацыі беларусаў ва Украіне і палегчыў жыццё тым, хто зараз сутыкаецца з тымі ж цяжкасцямі, праз якія прайшла і я, —  кажа адна з удзельнікаў каманды, якая стварыла чат-бот. — Мы плануем развіваць бот і з часам дадаць у яго іншыя раздзелы: разблакіроўка карты, замена пашпарта, грамадзянства. 

    Бот раскажа, як і на якой падставе беларус можа атрымаць від на жыхарства, як атрымаць статус уцекача і як аспрэчыць адмову ў гэтых дакументах. Калі інфармацыі сабранай у боце будзе недастаткова, ён дапаможа атрымаць кансультацыю ў праваабарончай арганізацыі, якая працуе з беларусамі.

    Знайсці бота можна па спасылцы-запрашэнні https://t.me/ConsultantBel_Bot

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Праваабаронцаў «Вясны» асудзілі на вялікія турэмныя тэрміны. БАЖ пратэстуе супраць судовай расправы

    За паўтара месяца за кратамі ад журналіста Паўла Падабеда на волю “прарваліся” ўсяго два лісты

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.