Распачалося намінаванне на навуковую прэмію зіна Pamyłka «Бізон Гіґс – 2026»
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Бізон Гіґс» — прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Намінаваць на сёлетнюю ўзнагароду можна да 27 лістапада.

Навуковая прэмія «Бізон Гіґс – 2026»
«Важна развіваць свабодную беларускую навуковую супольнасць. А супольнасць — гэта і самі навукоўцы, і тыя, хто падтрымлівае іх, папулярызуе веды», — падкрэсліваюць арганізатары.
Што патрэбна зрабіць, каб падаць заяўку на намінаванне:
- Намінаваць можна толькі беларускага навукоўца. Заяўка павінна быць аформлена ад дзвюх асобаў, таму неабходна знайсці яшчэ чалавека, які гатовы будзе пацвердзіць дасягненні навукоўца.
- Навуковец можа займацца як акадэмічнаю навукаю, гэтак і грамадзянскаю. Неабходна прадставіць спасылкі на апісанне яго/яе зейнасці навуковай працай, артыкулам онлайн. Нядрэнна будзе даслаць фота намінанта.
- Неабходна скласці апісанне (ці супольнае апісанне), чаму можна лічыць гэтага чалавека датычным да навуковага дасягнення.
Нагадаем, у першай прэміі сярод 6 намінантаў у адкрытым галасаванні перамог Максім Домніч, навуковец з галіны анкалогіі.
Зін Pamyłka зноў узнагародзіць беларускіх навукоўцаў прэміяй «Бізон Гіґс»
Падаць заяўку можна тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў