• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акаўнты EX-PRESS.ВY і MOST Media папоўнілі «экстрэмісцкі» спіс – ужо нават па другім коле

    Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», туды дадаліся чарговыя пляцоўкі з беларускім кантэнтам на міжнародных сэрвісах.

    Так званы «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», які ледзь не штодня пашырае кантрольнае ведамства, чарговым разам «узбагаціўся». Сярод паўтара дзясятка новых пазіцый – дакументальная кніга, тэматычныя тэлеграм-каналы, аўтарскія акаўнты.

    У пералік «непажаданых» для ўладаў традыцыйна трапляе і кантэнт  недзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. Гэтым разам Міністэрства інфармацыі адрапартавала пра выкрытыя медыйныя «гнёзды» ў сацсетцы  «Одноклассники» і на відэасервісе Tik­Tok. 

    – Інтэрнэт-выданне «EX-PRESS.ВY» – старонка ў сацсетцы «Одноклассники» пад назвай «Добро пожаловать в реальность!» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/express.by).

    – Інфармацыйны рэгіянальны рэсурс «MOST Media» – Tik­Tok-акаунт  (ідэнтыфікатар @mostmediaio). 

    Як адзначаецца на сайце Мінінфарма, рашэнне адносна «EX-PRESS.ВY» вынес 12 красавіка суд Барысаўскага раёна, а 17 красавіка аналагічным вердыктам у дачыненні «MOST Media» адзначыўся суд Крупскага раёна Мінскай вобласці. У абодвух выпадках канстатуецца: «рашэнні падлягаюць неадкладнаму выкананню». Звяртае на сябе ўвагу тое, што допісы ў ведамасным пераліку робяцца неахайна, са шматлікімі арфаграфічнымі і тэхнічнымі памылкамі.  

    Рэдактарат «MOST Media» аператыўна адрэагаваў на «прысуд» своеасаблівым адкрытым лістом на адрас Міністэрства інфармацыі. У прыватнасці, у «скарзе» сцьвярджаецца, што Tik­Tok-акаўнт рэсурсу ўжо  другі раз прызналі «экстрэмісцкай прадукцыяй» — сёлета 23 студзеня тое ж самае ўжо зрабіў суд Ленінскага раёна Гродна.

    «Мы лічым, што такім чынам немэтазгодна расходуюцца дзяржаўныя сродкі: двойчы прызнанне «экстрэмістамі» азначае падвойную працу дзяржаўных органаў. Таму мы падаем скаргу ў Мінінфарм», — гаворыцца ў рэакцыі на новае судовае рашэнне.

    MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў у вымушанай эміграцыі з офісам у Беластоку. Свой праект ініцыятары пазіцыянуюць як «рэгіянальнае медыя для беларусаў па абодва бакі мяжы».

    Адзначым, што каманда інтэрнет-выдання «EX-PRESS.ВY» таксама ў вымушанай эміграцыі з 2021 года. У тым ліку праз тое, што з падачы пракуратуры  інтэрнэт-сайт ужо двойчы залічылі да «экстрэмісцкіх», сама старонка была заблакаваная Мінінфармацыі. Нягледзячы на працяг рэпрэсій, калектыў не капітуляваў, публікацыі рэсурсу прысвечаныя найперш аператыўным падзеям, якія адбываюцца ў Барысаве і Жодзіне.   

    Читайте еще: 

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    Браты Сяргей і Аляксандр Сацукі адзначаюць юбілей. Першы — у калоніі, другі — у эміграцыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці