• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА

    Журналіста Дзяніса Івашына адправілі ў ШІЗА турмы №8 у Жодзіна. Верагодна, там ён сустрэў свой 45-гадовы юбілей. Сувязі з палітвязням няма ўжо амаль тры тыдні.

    Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШЫЗА

    Дзяніс Івашын. Фота з тэлеграм-каналу Вольгі Івашынай

    Пра пакаранне Дзяніса Івашына з уласных крыніц даведаўся актывіст Вітаўт Сіўчык  — сімвалічны «хросны» журналіста.

    Паводле дадзеных Сіўчыка, Івашына змясцілі у ШІЗА 21 траўня 2024 года на 10 сутак. 31 траўня тэрмін пакарання павінен быў скончыцца, але сувязі з палітвязнем дагэтуль няма. Таму Вітаўт Сіўчык выказвае згадку, што журанілст па-ранейшаму застаецца ў ШІЗА і, верагодна, там і сустрэў сваё 45-годдзе 6 чэрвеня. 

    Фармальная прычына пакарання, паводле крыніцы, — гэта непадпарадкаванне адміністрацыі. «Насамрэч палітзняволенага журналіста спрабавалі перавесці ў іншую камэру, дзе, з вялікай імавернасцю, знаходзіўся чалавек “з нізкім статусам”. Дзяніс адмовіўся туды заходзіць», — тлумачыць Сіўчык.

    «Нагодай для пераводу нібыта стала расфарміраванне СІЗА‑1 на Валадарскага, і этап часткі вязняў з Пішчалаўскага замку ў Жодзіна. Але камера, у якой Дзяніс Івашын перабываў дагэтуль, не мае новых «жыхароў». Можна зрабіць выснову, што тэму пераводу проста выкарысталі, каб напярэдадні дня народзінаў адправіць Дзяніса ў катавальню карцара».

    Раней жонка Дзяніса Вольга Івашына паведамляла, што лісты ад мужа перасталі прыходзіць ад 20 траўня.

    «Падаецца, нашага ваяра намагаюцца псіхалагічна выбіць з раўнавагі, зламаць чарговымі катаваннямі», — напісала яна. 

    Дзяніса неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА ў Магілёўскай калоніі, а ў 2021 годзе падчас знаходжання ў карцары Гарадзенскага СІЗА ў палітвязня здарыўся сардэчны прыступ.

    Журналіст асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц зняволення за сваю прафесійную дзейнасць. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці