• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навіны 7‑гадовай даўнасці і рэклама крыптавалюты. Што адбываецца з некалі папулярнымі сайтамі зачыненых СМІ і НДА

    Беларуская дзяржава пачала адбіраць дамены ў «экстрэмісцкіх рэсурсаў» яшчэ ў 2023 годзе. Глядзім, да чаго гэта прывяло і што цяпер з папулярнымі некалі парталамі.

    Яшчэ ў сьнежні 2023 году Апэратыўна-аналітычны цэнтар — рэгулятар у сфэры інфармацыі і сувязі ануляваў рэгістрацыю дамэнных імёнаў, зьвязаных з парталам Tut. by, а таксама само дамэннае імя tut. by.

    Падставай для гэтага стала тое, што ўладальнік дамэннага імя не наведаў офіс рэгулятара асабіста і не паведаміў пра зьмену асабістых дадзеных. Якія, дарэчы, не мяняліся. А раней уся працэдура з дакумэнтамі для рэгістрацыі ці перарэгістрацыі адбывалася онлайн.

    Па такім жа прынцыпе дамэн адабралі ў Беларускай асацыяцыі журналістаў (Baj. by). Цяпер сайт асацыяцыі працуе пад імем baj. media.

    З красавіка гэтага году рэгулятар ААЦ пачаў забіраць дамэнныя імёны проста таму, што СМІ ўнесьлі ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Так сваіх дамэнаў у зоне. by пазбавіліся парталы reform. by (цяпер reform. news), medi­a­zona. by (цяпер medi­a­zon­a­by. com), media-polesye. by (цяпер Media-Polesye. cоm).

    Агулам, паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, толькі сярод СМІ беларуская дзяржава ў асобе ААЦ пазбавіла дамэнаў больш за 10 рэдакцый. Дамэн — гэта адрас, на якім знаходзіцца сайт. Беларускі рэгулятар мае доступ да адрасоў у нацыянальнай дамэннай зоне «by» ці «бел». Калі дамэн мяняецца, то рэгулятар ААЦ больш ня можа зь ім нічога зрабіць, апроч блякаваньня ў Беларусі.

    Як гэта магчыма — заканадаўча і тэхнічна

    У Беларусі адміністратар нацыянальнай дамэннай зоны — Апэратыўна-аналітычны цэнтар. Тэхнічны адміністратар — becloud (з 2022 году). То бок ААЦ адказвае за правілы гульні, а тэхнічны адміністратар падтрымлівае базу дадзеных і іншыя тэхнічныя рашэньні. Пра гэта Свабодзе расказвае экспэрт Human Con­stan­ta.

    «Няма нейкай канвэнцыі ці міжнароднага дакумэнту, як раздаваць дамэнныя імёны. Ёсьць міжнародная некамэрцыйная арганізацыя ICANN, якая каардынуе дзейнасьць, яны ж каардынуюць дзейнасьць па нацыянальных зонах. Аднак паўнамоцтвы тут перададзеныя нацыянальным адміністратарам, як той жа ААЦ. Нейкіх забаронаў для нацыянальных адміністратараў няма», — кажа экспэрт.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў спрабавала зьвяртацца ў арганізацыю ICANN, але там адказалі, што фактычна нічога зрабіць ня могуць. Арганізацыя няўрадавая і не зьяўляецца нейкім кантралюючым органам для нацыянальных адміністратараў.

    «Нейкага рэгуляваньня на міжнародным узроўні, нейкіх пагадненьняў няма. Група ICANN недзяржаўная, яна выконвае рэгістрацыйна-каардынацыйныя функцыі, яна ня можа загадаць нейкай дзяржаве. У іх няма паўнамоцтваў адабраць у беларускай дзяржавы права на дамэннае імя. Таму беларускія ўлады гэтым карыстаюцца і займаюцца свавольствам», — тлумачыць юрыст БАЖ Алег Агееў.

    Што цяпер з адабранымі дамэнамі

    Абсалютная большасьць дамэнаў, якія ў СМІ адабрала беларуская дзяржава, цяпер проста не працуюць. Сайты не адкрываюцца. Так адбываецца з tut. by, baj. by, intex-press. by, rebenok. by і afisha. by (два апошнія належалі Tut. by) ды іншымі.

    Пры гэтым усе яны значацца як занятыя, яны маюць уладальніка і не прадаюцца. Паводле экспэрта з Human Con­stan­ta, выкарыстоўваць дамэны можа быць нявыгадным, бо іх трэба выводзіць са сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Няма працэдуры аўтаматычнага выбыцьця са сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Калі было мэдыя, а цяпер там сайт пра коцікаў — гэта ня значыць, што рэсурс перастаў быць экстрэмісцкім. Трэба выводзіць дамэннае імя са сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, павінна быць нейкае рашэньне», — кажа экспэрт.

    То бок адна справа — выкупіць дамэннае імя і зрабіць там нешта новае, а іншая — уступіць у камунікацыю зь дзяржаўнымі органамі і вывесьці рэсурс зь ліку экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Бывае і так, што дзяржава не адбірала партал у СМІ, а ім проста перасталі карыстацца. Напрыклад, так адбылося зь вядучым навінавым рэсурсам naviny. by і сайтам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН пасьля перасьледу каманды. Частку каманды прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем, а ўладальнік рэсурсу пасьля сканчэньня тэрміну выкарыстаньня адрасоў у 2022 годзе перадаў іх праз аўкцыён іншай арганізацыі. Цяпер на сайце Naviny. by вісіць бэкап матэрыялаў за 2017 год, а на сайце Bela­pan. by — нейкі новы навінавы праект з ухілам у крыптавалюту.

    На сайце грамадзкай арганізацыі «Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацыі» — сайт казіно.

    У ліпені гэтага году ўжо новы сайт арганізацыі https://oeec.ngo беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    У чым шкода

    Калі ў партала адбіраюць дамэннае імя, то гэта страта аўдыторыі і пазнавальнасьці, мяркуе суразмоўца з Human Con­stan­ta.

    «Дамэннае імя, як і іншыя актывы мэдыя, — гэта пазнавальнасьць. Дамэннае імя мае рэйтынг у Google. Калі яно доўга ва ўжываньні, то ў выдачы ў пошукавіку такое дамэннае імя ў добрай пазыцыі», — кажа экспэрт.

    Цяпер, згодна з новымі правіламі, якія дзейнічаюць з красавіка, ААЦ можа адабраць дамэннае імя зоны. by у любога рэсурсу, чыя прадукцыя лічыцца экстрэмісцкай. Сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае 1192 старонкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці