• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Мінска адсправаздачылася пра «супрацьдзеянне экстрэмізму»

    Мінская гарадская пракуратура са студзеня па жнівень 2024 года накіравала ў суды 103 заявы аб прызнанні шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    пракуратура Мінска

    Пракуратура Мінска. Фота: https://www.facebook.com/prokuraturaminsk/

    Паводле паведамлення на сайце Генпракуратуры Беларусі, на падставе такіх заяў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі былі прызнаныя: 6 інтэрнэт-сайтаў, 13 Telegram-чатаў і Telegram-каналаў, 10  старонак у Insta­gram, 24 старонак у Tik­Tok, 14 каналаў у відэахостынгу YouTube, 11 акаўнтаў у Face­book, 3 друкаваныя выданні (кнігі), а таксама 44 акаўнты ў сацыяльнай сетцы X (Twit­ter). 

    Пракуратура даводзіць, што ўсе гэтыя рэсурсы займаліся размяшчэннем матэрыялаў, «арыентаваных на павышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады».

    У якасці прыкладаў згадваюцца акаўнты ў Х з назвамі «Arty­om Shraib­man», «Valery Tsep­ka­lo», «Pavel Latush­ka» і «Free Belarus», а таксама акаўнты ў Tik­Tok з назвамі «prezident.sveta», «Змагарка Алеся», «Міхаіл».

    Відавочна, што ў верасні сталічная пракуратура працягвае тую ж практыку: накіроўвае ў суды прадстаўленні, што да прызнання пэўных інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі». Прычым асаблівую ўвагу звяртае менавіта на прыватныя старонкі ў сацыяльных сетках.

    Так, у гэтым месяцы «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» былі прызнаныя  акаўнты ў Х з назвамі «Vik­to­ryia Fio­dar­a­va», «Ксюшанька», «Хлопец у шортах», «Ser», YouTube-канал «Максим Шабуцкий»,  цэлы шэраг персанальных старонак блогеркі Вольгі Такарчук і Таццяны Хоміч, роднай сястры палітзняволенай Марыі Калеснікавай. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці