• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі стартап зрабіў расійска-беларускі перакладчык. Па якасці ён не саступае ChatGPT

    Па якасці перакладу моўная мадэль ад кампаніі Ling­vanex не саступае вядучым AI-дапаможнікам. Кожны можа запусціць яго на ўласным серверы — кампанія выклала моўную мадэль у адкрыты доступ.

    Ілюстрацыйная выява. Фота: Mohamed Hassan/pxhere.com

    Стартап Ling­vanex спецыялізуецца на машынным перакладзе для кампаній. Яны прапануюць шэраг рашэнняў — напрыклад, перакладчык для буйных кампаній, які працуе на ўнутранай інфраструктуры або рашэнні для крыміналістыкі.

    Нядаўна яны выклалі ў адкрыты доступ сваю моўную мадэль перакладчыка з рускай на беларускую мову — яна зусім невялікае (120 мегабайт) і працуе вельмі хутка. Пратэсціраваць якасць перакладу можна на іх сайце. 

    Мы параўналі якасць перакладу на беларускую з дапамогай алгарытма BLEU (bilin­gual eval­u­a­tion under­study) ад Chat­G­PT і мадэлі Ling­vanex. Ва ўсіх выпадках апошняя перамагла, хоць і з адносна невялікім адрывам.

    Вынікі аднаго з тэстаў мадэлі Ling­vanex (злева) і Chat­G­PT. Скрыншот з сайта tilde.ai

    Цікава і тое, што мадэль Ling­vanex апублікаваная пад ліцэнзіяй MIT. Гэта значыць, кожны можа браць гэты код і выкарыстоўваць яго нават у камерцыйных прадуктах, указваючы аўтарства мадэлі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці