беларуская мова
Пра што гаворыць «буркля»? Стартуе праект «Тутэйшыя словы»
Журналіст Васіль Ядчанка распачынае новы праект пад назвай «Тутэйшыя словы». Гэта працяг блога «Мова ад Васіля» і завершанага ўжо спецпраекта «Мова ў працы».
Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху
Беларуская служба «Радыё Свабода» — апошні буйны рэсурс, які прытрымліваецца «тарашкевіцы». У выпадку яе закрыцця гэты правапіс страціць адну з апошніх апор, што можа прывесці да канчатковага знікнення альтэрнатыўнай нормы з медыяпрасторы.
Беларускі стартап зрабіў расійска-беларускі перакладчык. Па якасці ён не саступае ChatGPT
Па якасці перакладу моўная мадэль ад кампаніі Lingvanex не саступае вядучым AI-дапаможнікам. Кожны можа запусціць яго на ўласным серверы — кампанія выклала моўную мадэль у адкрыты доступ.
«Будзьма!»: Як зрабіць беларускае цікавым і бачным
Паразмаўлялі з рэдактаркай budzma.org пра інтэрактыўныя фарматы, паспяховыя і правальныя праекты і пра тое, чаму сярод стваральнікаў беларусацэнтрычнага кантэнту ў кампаніі няма канкурэнтаў.
Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову
Блогерка Ліза Ветрава, якая стварае папулярныя забаўляльна-адукацыйныя відэа ў TikTok і Instagram, паведаміла, што закрывае свой блог пра беларускую мову.
Франак Вячорка: «Беларускім медыям трэба вучыцца хваліцца сваімі поспехамі»
На днях завяршыўся Львоўскі Медыяфорум — адна з найбольш прыкметных падзей для журналісцкай супольнасці ў рэгіёне. Сёлета ў Львове сабраліся прадстаўнікі дзясяткаў краін ад ЗША да Тайваню. Ад Беларусі выступаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Выступ Вячоркі, а таксама яго развагі пра актуальныя праблемы беларускіх медыяў — у матэрыяле БАЖ.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці