• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску пачынаюць судзіць журналістку Паліну Піткевіч

    7 сакавіка ў 10.30 суддзя Мінскага гарадского суда Святлана Чарапанава прыступае да разгляду справы супраць журналісткі Паліны Піткевіч. Дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса).

    Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

    Паліна Піткевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

    Паводле санкцый гэтага артыкула ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

    Журналістцы прад’яўляюць супрацу з анлайн-выданнем Medi­aIQ, у чым сутнасць абвінавачання — дагэтуль невядома. Паліна Піткевіч была затрыманая ў Мінску 6 чэрвеня 2024 года. Да суда яе ўтрымліваюць пад вартай у следчым ізалятары.

    13 чэрвеня 2024 года Міністэрства інфармацыі на падставе судовага рашэння ўнесла ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сайт і сацсеткі праекта Media IQ. 18 чэрвеня 2024 года КДБ Беларусі сваім рашэннем абвесціў анлайн-выданне Media IQ «экстрэмісцкім фармаваннем», і Паліна Піткевіч была названая сілавікамі ўдзельніцай гэтага медыяпраекта.

    Сайт Medi­aIQ — праект беларускага «Прэс-клуба». Выданне ставіць за мэту падвышэнне медыяпісьменнасці і прасоўванне культуры «ўсвядомленага стаўлення да інфармацыі ў медыя».

    Хто такая Паліна Піткевіч?

    Паліна Піткевіч нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.

    Таксама Паліна вядомая як валанцёрка па дапамозе бяздомным жывёлам. На яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства адпаведных аб’яў. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці