• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кніга пра «Радыё Свабода» — у доўгім спісе прэміі Гедройця

    У доўгі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 году ўвайшла кніга «Там, дзе няма цемнаты» журналіста і былога кіраўніка беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.

    Каляж Беларускага ПЭНа

    У прадмове аўтар напісаў, што гэта кніга ўспамінаў пра тое, «як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім».

    Улады Беларусі пры канцы траўня ўключылі кнігу ў «экстрэмісцкі» сьпіс.

    Сярод 19 намінантаў таксама дзьве кнігі аўтара «Свабоды» Сяргея Дубаўца: «Занзібар. Сталеньне маладой душы» і «Стагодзьдзе НН».

    Прэмія Гедройця лічыцца найбуйнейшай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

    У розныя гады кнігі аўтараў Свабоды дзеяць разоў ўваходзілі ў тройку найлепшых выданьняў году паводле арганізатараў прэміі Гедройця.

    Поўны сьпіс сёлетніх намінантаў

    1. «Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя).
    2. «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» — Алесь Белы.
    3. «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка.
    4. «Вольнеры. Бясконцы дзень» — Валер Гапееў.
    5. «Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру» — Язэп Гніль.
    6. «Гульні Цырцэі» — Зміцер Дзядзенка.
    7. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец.
    8. «Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец.
    9. «Сфагнумы» — Андрэй Дудко і Ветэраны карнай псіхіятрыі.
    10. «Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа.
    11. «Перамена месцаў» — Югася Каляда.
    12. «Калі я выйду на волю» — Ганна Комар.
    13. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандар Лукашук.
    14. «Апошняе пакаленне» — Макар.
    15. «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі.
    16. «Залатое зерне» — Мечыслаў Ян Супрон.
    17. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала.
    18. «Гвалт» — Аляксандр Чарнуха.
    19. «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці