• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL адкрыў збор для былой супрацоўніцы Tut.by

    Марыя Новік, былая палітзняволеная ў справе Tut.by, страціла на вайне ва Ўкраіне сына Аляксандра. Зараз ёй патрэбна дапамога праз складаную фінансавую сітуацыю ў эміграцыі.

    збор для былой супрацоўніцы Tut.by

    «Мяне завуць Марыя Новік, я былая палітзняволеная па справе Tut.by. У кампаніі была намесніцай галоўнага бухгалтара. Да апошняга моманту не звярталася па дапамогу – думала, вытрымаю. Але з часам станавілася толькі цяжэй.

    У Польшчу я прыехала вымушана ў снежні 2024 года, хаця да апошняга хацела застацца ў Беларусі. Але мне пачалі паступаць незразумелыя званкі са схаваных нумароў, кожную раніцу хтосьці доўга і гучна стукаў у дзверы з патрабаваннем адчыніць. А паколькі ў той час мой сын ужо быў на вайне ва Украіне, пераслед мог быць звязаны не толькі з маёй справай, але і з гэтым фактам.

    Сын пайшоў добраахвотнікам восенню 2024-га. Вядома, як і любая мама, я спрабавала адгаварыць яго, але ён быў самастойным, разумным і сумленным чалавекам са сфарміраваным меркаваннем па гэтым пытанні. А я заўсёды паважала рашэнні свайго сына.

    Прыехаўшы ў Польшчу, спрабавала легалізавацца, адаптавацца ў чужой краіне. І я б усё гэта вытрымала, бо я моцны чалавек. Мяне не зламала турма, не зламала эміграцыя – мяне зламала вайна, якая забрала майго сына.

    Яго не стала паўгода таму, ён загінуў пры выкананні баявога задання. У гэтых рэаліях я стараюся жыць. Ратуе толькі дапамога іншым па меры сіл.

    На жаль, фінансавая сітуацыя цяпер цяжкая: шмат грошай сышло на паездку ва Украіну на пахаванне сына. Зберажэнні, якія ў мяне былі, падыходзяць да канца. Але на працу я пакуль уладкавацца не магу, бо працэс легалізацыі яшчэ ідзе. На фоне стрэсу пагоршылася здароўе, пачаліся праблемы са спінай, у вобласці эндакрыналогіі і гінекалогіі.

    Таму прашу дапамогі перажыць гэты цяжкі момант майго жыцця», — напісала Марыя.

    Сума збору — €3500:

    • €1500 — аплата жытла на 3 месяцы.
    • €1000 — лячэнне па найбольш вострых праблемах
    • €1000 — выдаткі на ежу і быт.

    Дапамагчы праз BYSOL

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці