• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманым за пратэсты мяняюць артыкул на «масавыя закалоты»

    Беларусам, затрыманым за пратэсты, сталі выстаўляць больш жорсткі артыкул, зняволенне паводле якога можа даходзіць да 15 гадоў.

    пераслед за пратэсты ў Беларусі

    Акцыя супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 года. Фота: Get­ty Images

    Праваабаронцы паведамляюць, што ў Беларусі частку затрыманых за пратэсты пачалі пераследаваць ужо не толькі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), але і больш жорсткага, 293-га артыкулу КК («Удзел у масавых закалотах»).

    Такая замена артыкулаў, імаверна, звязаная з тым, што з моманту некаторых акцыяў мінула пяць гадоў, і тэрмін даўніны паводле арт. 342 скончыўся.

    Аднак пераслед працягваецца – і цяпер людзям пагражаюць значна большыя тэрміны: ад 3 да 8 гадоў за ўдзел у масавых захкалотах і ад 5 да 15 гадоў – за іх арганізацыю.

    Такое развіццё падзеяў праваабаронцы прадказвалі яшчэ ў ліпені гэтага года, калі было зразумела, што тэрмін даўніны паводле артыкулу 342 хутка выйдзе.

    На гарачай лініі праваабарончага цэнтру «Вясна» тады адзначалі: калі затрыманні паводле 342-га артыкулу спыняцца, то ўзровень рэпрэсіяў можа зменшыцца. Аднак улады, падкрэслівалі праваабаронцы, могуць пачаць выкарыстоўваць іншыя артыкулы, напрыклад, 293 – «Удзел у масавых закалотах», дзе тэрмін прыцягнення да адказнасці больш працяглы. Застаецца і панятак экстрэмізму, якое трактуецца вельмі шырока і часта выкарыстоўваецца для абмежавання свабоды слова.

    У «Вясне» падкрэслівалі: улады, імаверна, стаяць перад выбарам не замяняць 342‑ы артыкул нічым, што прывядзе да змякчэння рэпрэсіяў ці знайсці новыя падставы для пераследу. Падобна, выбралі другі варыянт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці