• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як выглядалі вокладкі часопіса «Беларуская работніца і сялянка» ў 1920‑я? Гартаем падборку

    Аўтары інстаграм-блога Zabizia­pu адшукалі ў інтэрнэце алічбованыя вокладкі часопісу «Беларуская работніца і сялянка». У падборку трапілі вокладкі 1920‑х гадоў, распавядае CityDog.io.

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    «Мы вырашылі падзяліцца з вамі серыяй вокладак, якія дэманструюць ролю жанчын у тыя часы, і што спрабавалі падкрэсліць для іх дызайнеркі і рэдактаркі», – распавялі аўтары публікацыі.

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Часопіс стварылі ў 1924 годзе. Тады ён называўся «Беларуская работніца і сялянка» і падпарадкоўваўся камуністычнай партыі Беларусі. Гэта і вызначыла яго асноўную тэматычныю лінію – асвятленне дзейнасці партыі.

    Аналізуючы гісторыю выдання, даследчыца Раіса Меляшэвіч прыходзіць да высновы, што «Работніца і сялянка» – першае нацыянальнае выданне для жанчын. «Вобраз жанчын у савецкіх CMI быў даволі стэрэатыпным: фігура моцнай маці, якая можа вынесці ўсе цяжкасці, і вобраз Радзімы-маці», – піша Меляшэвіч.

    «На Гомельскую область дают всего два журнала в продажу». С чем сталкиваются женские издания в Беларуси?

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Уздымаць пытанні і тэмы, якія б цікавалі жаноцкую аўдыторыю, часопіс пачаў толькі ў 70–80‑х гадах. Тады жаноцкі вобраз перастаў падпарадкоўвацца камуністычным лозунгам і прапагандзе, як у мінулыя дзесяцігоддзі. Мець сям’ю ці будаваць кар’еру – выбар жанчыны. І ў адносінах да гэтага часопіс займаў нейтральную пазіцыю, друкуючы розныя пункты гледжання. Гэта добра паўплывала на попыт – тыраж падскочыў.

    У розныя гады змянялася і назва часопіса. У перадваенныя часы выданне называлася «Работніца і калгасніца Беларусі», пасля – «Работніца і сялянка». Апошні раз назву змянілі ў 1995 годзе – цяпер часопіс мае назву «Алеся».

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка»

    Вокладка часопіса «Беларуская работніца і сялянка». Алічбоўка: Zabizia­pu

    «Гэта подых 90-ых гадоў, калі, быццам бы, “Работніца і сялянка” стала гучаць не гламурна, не прэстыжна. Але, тым не менш, мы аддаем належнае гісторыі і маленькімі літарамі гістарычная назва прысутнічае ў часопісе і сёння», – распавядала галоўная рэдактарка часопіса Ларыса Ракоўская.

    CityDog.io: Боитесь потерять работу из-за Chat­G­PT? А вот что по этому поводу думают другие беларусы

    CityDog.io: Не дружите с коллегами и не делайте всю работу за команду. Что делать, если вас поставили руководить командой, а опыта нет? Успокаивает HR-специалистка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці