• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спецслужбы напісалі журналістцы Марыі Грыц

    Журналістка Марыя Грыц атрымала паведамленне ад беларускіх спецслужбаў у Face­book. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў гэтай сацсетцы.

    Марыя Грыц

    Марыя Грыц. Фота: «Радыё Свабода»

    Ад Марыі хацелі атрымаць інфармацыю аб працэсах унутры «так званых» дэмсіл і дыяспары. За гэта ёй прапаноўвалі грошы, або магчымасць наведаць Беларусь.

    Марыя Грыц

    Скрыншот паведамлення

    Адзначым, што спецслужбы пачалі пісаць з новага акаўнту — раней беларускім актывістам за мяжой пісалі  з акаўнта Maria Pulkovskay. 

    А 27 кастрычніка журналісту «Еўрарадыё» Тарасу Тарналіцкаму  прапанавалі нібы супрацоўнічаць з СБУ, распавядаючы інфармацыю аб беларускіх дэмсілах, іх планах на будучыню і стаўленне да Украіны.

    Тады па запыце рэдакцыі прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар адзначыў:

    «Да моманту ўсведамлення сапраўднага боку зносін чалавек фактычна сваімі дзеяннямі фарміруе супраць сябе кампраметуючыя матэрыялы, тым самым апынаючыся ў патэнцыйнай залежнасці ад беларускіх спецслужбаў. Такім чынам адбываецца вербаванне чалавека, бо калі ён адмовіцца ад далейшага ўзаемадзеяння, раней атрыманаю інфармацыяй чалавека будуць шантажаваць».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці