• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

    На сайце Беларускага дома правоў чалавека з’явіўся сёлетні спіс фіналістаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі. БАЖ паглядзеў, хто прэтэндуе на званне лаўрэата.

    Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці

    Намінанты на Праваабаронцу года – 2025

    • Павел Левінаў
    • Алена Маслюкова
    • Таццяна Нядбай

    Намінанты на Журналіста года – 2025

    • Кацярына Абромчык, сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна»
    • Ларыса Шчыракова, фрылансерка
    • Алена Якжык, інтэрнэт-газета «Салідарнасць»

    Намінанты на Праваабарончую кампанію/ініцыятыву года – 2025

    Намінанты на Праваабарончую салідарнасць – 2025

    • Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч
    • Вольга Брыцікава 
    • Анджэй Пачобут

    Цырымонія ўзнагароджання традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.  

    Паглядзець яе можна будзе анлайн, на старонцы Дома ў Фэйсбуку. Пачатак а 15:30 (па Віленскім часе).

    Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. — праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года — за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці