• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядучы падкаста «Сармат» сыграе ў спектаклі ў Беластоку

    Васіля Калача многія ведаюць як вядучага праграмы «Сармат» на Youtube-канале праекта «Будзьма беларусамі». 12 і 13 снежня ён сыграе ў Беластоку ў монадраме «Mlavaść», створанай па матывах твораў Франца Кафкі. 

    Акцёр Васіль Калач і рэжысёр  Антон Ільін

    Акцёр Васіль Калач і рэжысёр Антон Ільін. Фота: з сайта racyja.com

    Рэжысёр з Гародні Антон Ільін падкрэслівае, што спектакль стаў спробай асэнсавання стану свядомасці беларусаў і той рэчаіснасці, у якой супольнасць была вымушана існаваць апошнія гады:

    -Гісторыя чалавека, раніца якога была перарваная брутальным стукам у дзверы. І гэта стала пачаткам канца. Рэчаіснасць змяніла гэтага чалавека. Павінна быць іначай – чалавек мусіць кіраваць сваім лёсам, а не лёс чалавекам.

    Выканаўца галоўнай ролі, акцёр Васіль Калач адзначае, што гэта праца асаблівая і важная для яго асабіста, бо дазваляе праз мастацтва выказаць тое, што шмат каму з беларусаў баліць і сёння:

    -Сябры, шчыра запрашаю вас на монадраму «Mlavaść»! Гэта звыклая для беларусаў гісторыя, знаёмая да дрыжыкаў. Але паданая троху гратэскна, каб мы пераасэнсавалі свой стан і нарэшце паспрабавалі яго перамагчы.

    Спектакль «Mlavaść» зрэалізаваны ў межах мастацкай стыпендыі Прэзідэнта горада Беластока. Паказ пройдзе 12 снежня а 18‑й у Pra­cow­n­ia Teatral­na. Justy­na Godlews­ka i Przy­ja­ciele (Mick­iewicza 71a, Беласток). Паўторны паказ адбудзецца там жа ў суботу, 13 снежня, а 19‑й.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці