• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння ў Вільні пройдзе паніхіда па Мікіце Мелказёраве

    Сёння, 22 снежня, беларуская супольнасць зможа разам памаліцца за спачын журналіста Мікіты Мелказёрава. Службу правядзе айцец Аляксандр Кухта, які ведаў беларускага блогера і сябраваў з ім. Таксама будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube-канале.

    Мікіта Мелказёраў

    Мікіта Мелказёраў. Фота Face­book

    Паніхіда пройдзе і ў Беларускай царкве ў Вільні (Bokš­to g. 4).

    Пачатак —  19:00 (па віленскім часе).

    Для тых, хто знаходзіцца ў іншых гарадах ці ў Беларусі, будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube-канале Беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні. Гэта магчымасць для кожнага, незалежна ад месцазнаходжання, аддаць даніну памяці Мікіту.

    Беларускі журналіст, блогер, вядоўца праектаў «Жыццё-маліна», «Загляне сонца» раптоўна пайшоў з жыцця  ў ноч на 21 снежня.

    «Беларускасць стала для яго паветрам. Мікіта дапамагаў нам бачыць саміх сябе». Беларусы пра нечаканую і несправядлівую страту

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці