Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра часы ледніковага перыяду
«Даўно хацеў, доўга адкладаў, але вось, нарэшце, сабраўся».

Гісторык Цімох Акудовіч абвясціў пра запуск уласнага аўдыёпадкасту «Magistra Svita налева пашыта».
У падкасце аўтар плануе раскрываць цікавыя, на яго погляд, сюжэты з гісторыі Беларусі.
«Фармат падкаста — максімальна класічны. Як перадача ў радыёкропцы даўней)
Але ў саміх сюжэтах паспрабую парадаваць слухачоў нестандартнасцю: чапляць невідавочныя сюжэты, падыходзіць з нестандартных ракурсаў і падсвечваць тыя навуковыя адкрыцці, якія засталіся, на маю думку, недастаткова прагучалі ў публічнай прасторы».
Цімох Акудовіч адзначае, што падкастынг — цалкам новая для яго справа. Таму першы час тэмп праекта будзе павольны — 2 выданні на месяц.
Выпускі на першым этапе будуць выходзіць на patreon у бясплантым дасягу. Алё ёсць і платныя тарыфы падкаста, якія прадугледжваюць дадатковыя бонусы для слухачоў, у тым ліку аўдыёматэрыялы.
Першае выданне ўжо апублікаванае. У ім Цімох Акудовіч распавядае, як глабальнае пахаладанне малога ледніковага перыяду паўплывала на гісторыю нашага рэгіёну.
«Тэма шырока вядомая ў вузкіх колах, але на гісторыю Беларусі яе прымяраюць ня так часта. Сабраў асноўнае, што вядома на сённяшні час. Відавочна, ніякіх сенсацый, але для тых, у каго ледніковы перыяд асацыюецца толькі з мамантамі і саблезубымі тыграмі, мусіць быць цікава», — каментуе аўтар.
@bajmedia