• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць блогера Міколы Дзядка распачалі новую крымінальную справу

    Пра гэта яму распавялі бацькі, якіх выклікалі на допыты. Але дакладнага артыкула, паводле якога распачатая справа, Мікола не ведае.

    Мікола Дзядок

    Мікола Дзядок у Вільні, 14 верасня 2025 г. Фота: spring96.org

    «Як завіравала жыццё апошнімі днямі! Родным паведамілі пра ўзбуджэнне супраць мяне новай крымінальнай справы. Нібыта за «экстрэмісцкія» публікацыі ці выказванні. Прытым чамусь у Віцебску. Бацькоў цягаюць на допыты», — напісаў Мікола Дзядок на сваёй старонцы ў сацсетцы Тhreads.

    Мікола Дзядок – былы журналіст незалежнай газеты «Новы Час», блогер, актывіст анархічнага руху, былы палітвязень. 10 лістапада 2021 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў яго да 5 гадоў пазбаўлення волі, у тым ліку па палітычна матываваных артыкулах.

    У траўні 2025 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» ягоныя старонкі ў сацсетках  «ВКонтакте», Face­book, Insta­gram, а таксама «экстрэмісцкім» быў прызнаны сайт mikola.noblogs.оrg.

    11 верасня 2025 года Міколу Дзядка вызвалілі ў ліку 52 беларускіх палітычных вязняў, якіх прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Па вызваленні ён даў некалькі інтэрв’ю незалежным СМІ пра ўмовы ўтрымання за кратамі і працягвае сваю блогерскую дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці