• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сацсеткі блогера Паўла Спірына трапілі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    3 сакавіка Міністэрства інфармацыі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Сацсеткі блогера Паўла Спірына трапілі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    Паводле сайта ведамства, у спіс забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў гэтым разам уключылі:

    • Telegram-канал «Революция» (ідэнтыфікатар https://t.me/rewolution_1);
    • YouTube-канал «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@ПавелСпирин-х7ш);
    • старонку ў сацсетцы «ВКонтакте» з назвай «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://vk.com/id226177740_);
    • старонку ў сацсетцы «Одноклассники» з назвай «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/pavelspirin);
    • старонку ў Face­book з назвай «Павел Спирин» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/PavelSpirinBelarus);
    • старонку ў Insta­gram з назвай pavel.spirin.84 (ідэнтыфікатар на сайце Міністэрства інфармацыі не ўказаны);
    • адрасы электроннай пошты блогера на сервісах mail.ru і gmail.com.

    Адпаведнае рашэнне ў дачыненні інтэрнэт-рэсурсаў Паўла Спірына прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля 27 лютага 2026 года.

    Павел Спірын — былы палітзняволены. Ён быў затрыманы ў верасні 2020 года і асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «распальванні варожасці ці варажнечы» ( арт. 130 КК РБ). Падставай сталі два фільмы на яго YouTube-канале. Цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін зняволення, сёлета ў лютым блогер пакінуў Беларусь.

    Рашэннем суда Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 24 лютага 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Insta­gram-акаўнт zerkalo_io_news (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/zerkalo_io_news?igsh=MTVjNHhtdWQ0amluNA==). Тую самую старонку з такім самым ідэнтыфікатарам таксама прызнаў «экстрэмісцкай» суд Салігорскага раёна Мінскай вобласці рашэннем ад 27 лютага 2026 года. Такім чынам, у абноўлены «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма яна трапілі двойчы за адзін дзень.

    Апроч гэтага, 27 лютага 2026 года суд Салігорскага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» і змест Insta­gram-акаўнта zerkalo_io (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/zerkalo_io?igsh=MXQ2NmJnb2Zrc2FmbQ==).  Абодва рэсурсы афіляваныя з незалежным бедарускім анлайн-медыя «Зеркало».

     27 лютага 2026 года суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Insta­gram-акаўнт з назвай Naviny Future (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/navinyfuture). Гэта інфармацыйны рэсурс тэлеканала «Белсат».

    25 лютага 2026 года суд Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт Tik­Tok-акаўнта POLITICNEWS (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@politicnews18?_r=1&_t=ZS-949ycC7eisJ). Гэта інтэрнэт-рэсурс з навінамі і каментарамі ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.