• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія ўлады ціснуць на сем’і журналістаў Deutsche Welle

    Пра гэта піша праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на Рускую службу BBC, якой пра ціск распавялі прадстаўнікі DW.

    Фота: DW/M.Smajic

    Cуд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» cайт з назвай «ВВС NEWS РУССКАЯ СЛУЖБА». Uэта падраздзяленне брытанскай  карпарацыі BBC, якое прадстаўляе навіны на рускай мове, асвятляючы падзеі ў Расіі, Вялікабрытаніі і свеце.

    Гэтая рэдакцыя звярнулася ў прэс-службу Deuche Welle з запытам аб зменах, якія адбыліся ў нямецкай рэдакцыі пасля прызнання беларускай службы іх медыякампаніі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

    «Пасля таго як нас у Беларусі прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй», мы перасталі размаўляць з людзьмі ўнутры краіны — ці то ўдзельнікі падзей ці эксперты — нават на ўмовах ананімнасці, паколькі гэта магло быць для іх занадта небяспечна», — растлумачылі ў DW.

    У рэдакцыі адзначылі, што ім невядома пра выпадкі затрымання людзей унутры Беларусі ў сувязі з чытаннем іх кантэнту, пры гэтым дадаўшы, што беларускія ўлады ціснуць на сем’і журналістаў: многіх з іх наведвалі прадстаўнікі розных праваахоўных органаў.

    Па дадзеных праваабаронцаў, пад катэгорыю экстрэмісцкіх патрапіла больш за 600 сродкаў масавай інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.