• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут: Словы сапраўды маюць значэнне

    З’явілася першае пасля вызвалення відэа з журналістам Анджэем Пачобутам. Ён звярнуўся да чытачоў Gaze­ta Wybor­cza, дзе доўгі час працаваў карэспандэнтам у Беларусі.

    Скрыншот відэа

    «Дарагія, гады працы ў Gaze­ta Wybor­cza, калі я апісваў падзеі ў Беларусі, а таксама ў іншых постсавецкіх краінах, мяне прывучылі да павагі і асцярожнага стаўлення да слова.

    А словы сапраўды маюць значэнне, нягледзячы на тое, што мы жывём у часы, калі словы, і нават палітычныя перакананні, можна вельмі лёгка змяніць, і іх часта змяняюць.

    Гэта рэчы ўпартыя, і ёсць людзі ўпартыя. І я жадаю ўсім вам упартасці ў тым, што вы робіце і ў што верыце», — сказаў Анджэй Пачобут.

    На пытанне намесніка галоўнага рэдактара Gaze­ta Wybor­cza Барташа Вяліньскага пра здароўе, Анджэй Пачобут адказаў: «Ну дай божа. Дактары кажуць, што неяк трымаюся. Лепей, чым я меркаваў».

    Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца

    Анджэй Пачобут быў вызвалены 28 красавіка пасля 5 гадоў за кратамі.

    На дзяржаўнай мяжы паміж беларускім і польскім бакамі адбылася «аперацыя па абмене затрыманымі асобамі па формуле «пяць на пяць»».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.