Выйшаў свежы Free Belarus Journal — гэта апошні нумар, які рэдагаваў Аляксандр Мілінкевіч
Выйшаў свежы выпуск навуковага часопіса Вольнага Беларускага Ўніверсітэта (ВБЎ). Гэта апошні нумар, ва ўкладанні якога браў удзел палітык, кандыдат навук Аляксандр Мілінкевіч. Новы нумар Free Belarus Journal можна спампаваць на сайце ўніверсітэта.

Free Belarus Journal. Фота: Euroradio
Галоўная тэма выпуску — Канстытуцыя Беларусі і рэформы, пошук прынцыпаў, на якіх павінна будавацца беларуская дзяржава. Нумар адкрывае тэкст Ігара Кулея і Марыюша Машкевіча, у якім яны робяць спробу рэканструкцыі поглядаў Аляксандра Мілінкевіча на Канстытуцыю Беларусі.
“Увосень мінулага года, рыхтуючы канцэпцыю бягучага нумара Free Belarus Journal, мы абмяркоўвалі з Аляксандрам ідэальны фармат асноўнага закона. Мілінкевіч хацеў, каб праца над новай Канстытуцыяй ахапіла шырокае кола экспертаў”, — кажуць аўтары артыкула ва ўступе да яго.
У свежым нумары надрукаваны артыкулы Віктара Шадурскага, Валера Карбалевіча, Андрэя Вардамацкага, Пятра Рудкоўскага, Генадзя Коршунава і іншых беларускіх навукоўцаў.
Пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч. Беларускі палітык быў сябрам БАЖ
Free Belarus Journal — навукова-аналітычны праект Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, які аб’ядноўвае беларускіх і замежных даследчыкаў для асэнсавання сучасных выклікаў і пошуку шляхоў дэмакратычных перамен у Беларусі.
Часопіс выходзіць раз на год. Яго стварылі па ініцыятыве рэктара ВБЎ Аляксандра Мілінкевіча, які пайшоў з жыцця ў жніўні 2026 года.
@bajmedia