• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак

    Брытанскі тэлевядучы, заснавальнік платформы Only Farm­ers Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак. Пра хваробу ён расказаў у праграме Clark­son’s Farm у аўторак вечарам.

    Джэрэмі Кларксан

    Джэрэмі Кларксан. Фота: John Phillips/Getty Images for The Oth­er Songs

    Трохі раней вядучы ў сацыяльных сетках папярэдзіў сваіх прыхільнікаў, што апошнія эпізоды праграмы будуць «цяжкімі для прагляду», піша Sky News.

    Джэрэмі Кларксану — 66 гадоў, ён праславіўся дзякуючы культавай і шалёна папулярнай праграме пра аўтамабілі Top Gear, якая атрымала прэмію «Эмі» ў 2005 годзе, вёў праграмы «Вялікі тур», «Хто хоча стаць мільянерам». Аўтар штотыднёвых калонак для газет «Sun­day Times» і «The Sun».

    Разам з Джэймсам Мэем ён быў першым, хто дасягнуў паўночнага магнітнага полюса Зямлі на аўтамабілі, што ўвайшло ў адзін з выпускаў тэлеперадачы «Top Gear».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.