• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія незалежныя СМІ патрапілі пад DDoS-атаку ў час канферэнцыі «Новая Беларусь»

    Атака невядомых хакераў на некалькі сайтаў беларускіх медыя пачалася ранкам 8 жніўня. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай выбараў-2020 і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася 8 жніўня ў Варшаве.

    ddos

    Ілюстрацыя створана БАЖ з выкарыстаннем Сhat­G­PT

    Пра атаку і ўскладненні доступу да сайтаў заявілі «Наша Ніва», «Позірк», Reform.news і «Зеркало».

    Арганізатары атакі невядомыя.

    У канферэнцыі «Новая Беларусь» узялі ўдзел больш за 300 чалавек — актывістаў, палітыкаў, журналістаў і дыпламатаў.

    Канферэнцыя завяршылася 9 жніўня вулічнай акцыяй «Дзень годнасці» ў Варшаве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.