• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі ўнесла ў «экстрэмісцкі спіс» Telegram-бот і старонку «ВКонтакте» праекта «Народный Репортер»

    Апошнія абнаўленні ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма былі апублікаваныя 19 жніўня.

    спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Паводле рашэння суда Пінскага раёна і г. Пінска ад 15 жніўня, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сёння дададзеныя Telegram-бот пад назвай «Народный Репортер бот» (ідэнтыфікатар @narodny_reporter_bot) і старонка «Народный  репортер» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/club10308525).

    Раней, 19 чэрвеня, суд Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці пастанавіў лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй змест групы «Народный Репортер» у сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар m.ok.ru/narodnyreporter). За чатыры дні да гэтага суд Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці прызнаў экстрэмісцкай старонку NARODNYREPORTER у сацсетцы Tik­Tok. 4 червеня ў экстрэмісцкі спіс Мінінфарма быў уключаны Telegram-канал «Народный репортер».

    «Народный репортер» — гэта медыяпраект, які заснавалі брэсцкія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Абодва — былыя палітычныя вязні. Яны распавядаюць пра асноўныя сацыяльна-палітычныя падзеі ў Беларусі, выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі, мэсэнджары і іншыя інтэрнэт- рэсурсы.

    8 траўня 2024 года Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прызнала «Народный репортер» экстрэмісцкім фарміраваннем. У рашэнні былі названыя прозвішчы аўтараў праекта Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна як удзельнікаў фарміравання. Быў згаданы таксама цэлы шэраг сацыяльных сетак і іншых рэсурсаў, праз якія, паводле МУС, блогеры займаліся «арганізацыяй дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыяй і абразамі службовых асобаў».

    «Экстрэмісцкімі» прызнаныя і два лагатыпы: «ў выглядзе рупара чырвонага колеру са змешчанай унутры гарызантальнай рунай молніі чырвонага колеру» і «ў выглядзе бясформеннай плямы чырвонага колеру з размешчаным зверху сімвалам кнопкі «Play» чырвона-белага колеру».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці