• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне ў «экстрэмісцкім спісе» Мінінфарма: акаўнты «Народный репортер» і Сяргея Пятрухіна ў TikTok

    Мінінфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкамі SIARHEI PIATRUKHIN і NARODNYREPORTER у сацсетцы Tik­Tok. Адзін з акаўнтаў належыць асабіста брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну. Другі — гэта старонка супольнага праекта блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.

    Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін «Народны рэпарцёр»

    Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Скрыншот з відэа ютуб-канала «Народны рэпарцёр»

    Рашэнне прызнаць кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў NARODNYREPORTER (з ідэнтыфікатарам tiktok.сom/@narodnyreporter) і SIARHEI PIATRUKHIN (з ідэнтыфікатарам tiktok.сom/@javier.from.belar) «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 14 чэрвеня суддзя суда Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці Мікалай Каляда

    Сёлета 30 траўня суддзя Ленінскага раёна Брэста Ала Вінаградава пастанавіла прызнаць «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» старонкі блогера Сяргея Пятрухіна ў сацсетках Face­book і «Одноклассники».  А таксама Telegram-канал «Народный репортер», звязаны з блогерскай дзейнасцю Пятрухіна. Прычым і асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках,  і Telegram-канал «Народный репортер» не абнаўляліся амаль чатыры гады — фактычна з моманту затрымання блогера 16 чэрвеня 2020 года.

    8 траўня 2024 года Міністэрствам унутраных спраў праект «Народный репортер» быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

    На сайце МУС у сувязі з гэтым рашэннем былі згаданыя і прозвішчы экс-палітвязняў, блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна, як удзельнікаў гэтага фарміравання.

    Нагадаем, 14 красавіка 2021 года суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прыгаварыў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Суддзя Вольга Краўчанка прызнала блогераў вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса) і ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (артыкул 369 КК). Сяргей Пятрухін таксама быў прызнаны вінаватым у абразе суддзі Брэсцкага абласнога суда Андрэя Лешчанкі (артыкул 391 КК).

    Блогеры цалкам адбылі прысуджаны тэрмін і выйшлі на волю 17 снежня 2022 года. Аляксандр Кабанаў амаль адразу пакінуў Беларусь, а Сяргей Пятрухін пасля вызвалення некаторы час заставаўся на радзіме. Сёлета зімой ён таксама вырашыў з’ехаць з Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці