• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    5 фактаў пра журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса, якога хутка будуць судзіць у Гомелі

    За кратамі журналіст знаходзіцца ужо больш за 200 дзен. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. «Штодзень» нагадвае, якія людзі ў цяперашняй Беларусі лічацца злачынцамі.

    11 траўня ў Гомельскім абласным судзе (вул. Кірава, 11) адбудзецца судовае пасяджэнне ў дачыненні да журналіста Яўгена Меркіса. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў, які ўжо не аднаразова выносіў палітычна матываваныя прысуды.

    Яўгена абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361–4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама па ч. 3 арт. 361–1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

    Нагадаем, гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня. У Яўгена, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы і канфіскавалі тэхніку.

    Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА‑3. Жорсткімі ўмовамі ўтрымання Яўгена пакаралі за тое, што ён «не пагаліўся».

    Факт 1. Яўген Меркіс – менеджар культурніцкіх праектаў

    Яўген Меркіс — стваральнік сайта «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны», экс-старшыня ГМКГА «Талака», рэгіянальны каардынатар «Будзьмы» ў мінулым.

    Меркіс заўседы актыўна займаўся папулярызацыяй гісторыі, мовы і культуры роднага краю, этнаграфічнымі вандроўкамі і шмат чым іншым. Да прыкладу, на сайце «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны» размяшчаецца шмат унікальнай інфармацыі па краязнаўстве. На гэтым сайце можна было даведацца і пра кніжную культуру Веткі, і грамадзянскую вайну 1648–1651 гадоў на Гомельшчыне, і пра назвы посуду, і пра дыялекы Лоеўшчыны, і шмат іншай цікавай інфармацыі.

    Факт 2. Яўген Меркіс – самы пазнавальны журналіст-вядоўца стрымаў у Гомелі

    Як расказваюць калегі і сябры журналіста, Яўген прыйшоў у журналiстыку з грамадскага сектару і, будучы высокаадукаваным інтэлігентным чалавекам з шырокім кругаглядам і глыбокім разуменнем бягучай сітуацыі, прынёс у рэгіянальную журналістыку самае лепшае.

    «Ягоныя стрымы глядзелі сотні тысяч чалавек, яго пазнавалі на вуліцах, гледачы пісалі, што хочуць толькі яго бачыць на стрымах як вядоўцу», — распавядаюць яго калегі.

    Але Яўген вёў стрымы ня толькі ў Гомелі, але і ў іншых гарадах, за што міліцыя на яго часцяком “палявала”.

    Факт 3. Яўген Меркіс – урбаніст, гісторык і патрыёт

    У дзяцінстве будучы журналіст марыў быць кіроўцам тралейбуса, палеантолагам, археолагам і нават прэзідэнтам. Аднак пошукі сябе ўсе роўна прывялі да гісторыі і Беларушчыны.

    У 1990‑я гады маці Яўгена зьехала з ім у Нямеччыну. Там яны пражылі чатыры гады. А калі хлопчыку споўнілася 12 гадоў і маці запыталася ў яго, ці хоча ён далей жыць ў Нямеччыне,той адказаў, што хоча жыць у Беларусі. Вярнуўшыся на радзіму, Яўген скончыў гістфак БДУ.

    Факт 4. Яўген Меркіс – вядоўца «Мова нанова» у Гомелі

    Ён быў адным з пачынальнікаў папулярных курсаў у Гомелi. Яўген – вельмі харызматычны, жывы і вяселы чалавек. Наведвальнікі курса вельмі любілі яго слухаць і з ахвотай вучылі родную мову.

    Факт 5. Яўген Меркіс – паліглот

    У студэнцкія гады Яўген спрабаваў вучыць літоўскую мову, але не склалася. Выдатна ведае нямецкую і добра ангельскую мовы. Лінгвістычныя здольнасці журналісту перадаліся ад маці-перакладчыцы. Вірус беларушчыны падхапіў на школьных алімпіядах па гісторыі. З тае пары заўседы размаўляе па-беларуску. Сам паведамляў, што менавіта ў той перыяд пачаў сьніць сны па-беларуску.

    Па думках Меркіса, для папулярызацыі мовы трэба ствараць станоўчы вобраз беларускамоўнага чалавека, таму заклікаў быць на пазытыве, усміхацца, не чапляцца да людзей і не патрабаваць ад іх нечага нерэальнага.

    А вось як сам сябе Меркіс характарызаваў да затрымання: «Праваслаўны, прыхільнік заходніх каштоўнасцяў і патрыярхальнасці ў сям’і, люблю панк, рок і рэтра 1950–70‑х, творчасць «трушных паэтаў» — Анатоля Сыса і Васіля Стуса. Люблю Гомель. У людзях цаню сапраўднасць. Але ідэя – галоўнае і першаснае. Дэпрэсіўны аптыміст. Выклікаюць захапленне персоны кшталту кіраўніка «Тэсла Мотарс» Ілана Маска, якія сягаюць сваімі ідэямі і дзейнасцю ў далячынь, змяняюць свет.

    Што тычыцца асабістага жыцця Яўгена Меркіса, то вядома, што ён удавец – Жонка журналіста Наталля Марквевіч была выдатным гісторыкам і краязнаўцай. Яна доўга і пакутліва змагалася з анкалёгіяй, але не вытрывала – пайшла з жыцця ў 2012 годзе. Яшчэ праз 5 гадоў, калі ў Беларусі бушавалі пратэсты «недармаедаў» і Яўген вёў стрымы з розных гарадоў, ад хваробы сэрца памерла яго маці. Засталіся толькі тата-кардыёляг і брат з цяжкім захворваннем.

    Пакуль Яўген знаходзіцца ў СІЗа, яго можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА‑3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўгену Аляксандравічу Меркісу

    Чытайце яшчэ:

    «Противодействие популярным в прессе кликабельным нарративам — часть моей работы». Интервью с Артемом Шрайбманом

    Рэжысёрка стужкі «Беларусь 23.34» Таццяна Свірэпа: Я не маю адукацыі ў сферы кіно, таму ўсё раблю метадам спробаў і памылак

    «Калі аб праблеме не гаварыць, то яе нібыта няма». Чаму палітвязьні і арыштаваныя просяць пра іх не пісаць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці