• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аб кампаніі «За якасную журналістыку»

    Кампанія БАЖ* «За якасную журналістыку» — гэта спроба аб’яднаць высілкі беларускіх журналістаў дзеля падвышэння ўзроўню прафесійных стандартаў і захавання каштоўнасці журналісцкай прафесіі ў грамадстве.

    «Самарэгуляванне і падтрымка якаснай журналістыкі з’яўляюцца дадатковай гарантыяй свабоды і дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі»

    Былы прадстаўнік  АБСЕ пасвабодзе СМІ Міклаш Харашці

    Самарэгуляванне нярэдка блытаюць з самацэнзурай. Між тым, гэта дзве прынцыпова розныя рэчы, адна з якіх вядзе да знішчэння журналістыкі як прафесіі, другая дапамагае журналістыцы выжываць і развівацца.

    Самарэгуляванне  гэта супрацоўніцтва прадстаўнікоў СМІ ў сферы этычных і прафесійных стандартаў, якое дапамагае не толькі вызначыцца з прынцыпамі працы журналістаў, рэдактараў і медыя,  але і разам адстойваць свае правы і каштоўнасці перад уладамі, палітыкамі, бізнэсам.

    Кампанія БАЖ «За якасную журналістыку»  гэта спроба аб’яднаць высілкі беларускіх журналістаў дзеля падвышэння ўзроўню прафесійных стандартаў і захавання каштоўнасці журналісцкай прафесіі ў грамадстве.

    Мы робім гэта з дапамогай прэс-клубаў, майстар-класаў, семінараў, падчас якіх абмяркоўваем надзённыя прафесійныя праблемы, разам выпрацоўваем этычныя стандарты асвятлення той ці іншай тэмы, знаёмімся з прафесійным вопытам калег, а таксама вывучаем існуючыя міжнародныя дакументы, якімі кіруюцца замежныя журналісты.

    Адной з асноўных частак кампаніі павінна стаць стварэнне і падпісанне ў рэдакцыях СМІ адмысловых прафесійный пагадненняў Рэдакцыйных палітык.

    Рэдакцыйныя палітыкі — набор публічна заяўленых прынцыпаў працы рэдакцыі і журналістаў, стандарты напісання артыкулаў, а таксама рэгламентацыя ўзаемадачыненняў паміж журналістамі і ўладальнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

    Рэдакцыйная палітыка з’яўляецца для журналіста гарантыяй таго, што ён не стане PR-менеджэрам альбо прапагандыстам. Уладальніку ж яна гарантуе якасны журналісцкі прадукт, які павінен прыносіць яму стабільны даход.

    Акрамя таго, Рэдакцыйная палітыка з’яўляецца гарантыяй грамадства ад любых спекуляцый вакол паняцці свабоды слова.

    Мы ўпэўненыя, што прынятыя ў беларускіх СМІ Рэдакцыйныя палітыкі стануць прыкметай дабрасумленнай журналістыкі, абароняць СМІ ад магчымых парушэнняў заканадаўства і дадуць упэўненасць аўдыторыі ў тым, што яна атрымлівае якасную інфармацыю.

    Спасылкі па тэме:

    Путеводитель по саморегулированию СМИ

    Редакционное руководство «Си-Би-Эй»

    Редакционные ценности Би-би-си

    Редакционная политика независимого информационно-аналитического издания «УРА-Информ»

    Редакционный этический кодекс Ассоциации американских корпоративных изданий (США)

    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці