• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абноўленая Карта парушэнняў правоў журналістаў у Еўропе цяпер ахоплівае Расію, Украіну і Беларусь

    Арганізацыі Index on Cen­sor­ship, Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Рэпарцёры без межаў прэзентуюць пашыраную і абноўленую Карту свабоды СМІ — Map­ping Media Free­dom. Цяпер Карта распаўсюджваецца таксама на Расію, Украіну і Беларусь. (Звесткі пра Беларусь пачалі дадавацца са жніўня 2015 г.)

    Карта, запушчаная ў маі 2014 года, фіксуе парушэнні свабоды журналістаў, такія як гвалт і пагрозы, судовыя позвы і турэмнае зняволенне. Карта ахоплівае тэрыторыю Еўрапейскага Саюза і суседніх краін, у тым ліку Балканы і Турцыю.

    У першы ж год на карце было адзначана больш за 700 паведамленняў пра штодзённыя пагрозы свабодзе СМІ, якія раней заставаліся не задакументаванымі.

    “Карта свабоды СМІ фіксуе віды пагроз СМІ і іх супрацоўнікам па ўсёй Еўропе, пачынаючы з звычайнага запалохвання і заканчваючы гвалтам, арыштамі і забойствамі. Наяўнасць падрабязнай базы гэтых выпадкаў, большасць з якіх раней не фіксаваліся, дапамагае нам супрацьстаяць парушэнням правоў журналістаў”, – падкрэслівае кіраўнік Index on Cen­sor­ship Джодзі Гінзберг.

    Абноўленая інтэрнэт-платформа закліканая дапамагаць палітыкам, чыноўнікам і актывістам вызначаць трэнды ў галіне свабоды СМІ і эфектыўна адказваць на выклікі часу. Яна прапануе журналістам у бядзе неадкладную дапамогу ў выглядзе прававых кансультацый, трэнінгаў па лічбавай бяспецы і грамадскія кампаніі па канкрэтных тэмах. Кожны можа накіраваць для Карты сваё ўласнае паведамленне пра парушэнні, якое, пасля праверкі персаналам праекта, будзе размешчана на сайце.

    «Калі свабода інфармацыі сутыкаецца з пагрозамі, якіх не было з часоў Савецкага Саюза, падтрымка журналістаў і блогераў робіцца асабліва актуальнай. Сачэнне і кантроль за інтэрнэтам з’яўляюцца агульным для ўсіх выклікам у той час, калі частка еўрапейскага кантынента апускаецца ў аўтарытарызм», – кажа дырэктар праграмы «Рэпарцёры без межаў» Люсі Марылон.

    Дзякуючы новаму фінансаванню Еўрапейскай Камісіі, атрыманаму ў пачатку гэтага года, абноўленая Карта, якая папаўняецца па прынцыпе аўтсорсінгу, цяпер прапануе карыстальнікам новыя медыйныя магчымасці, такія як фільтры па краінах і новы палепшаны пошук. Адной з мэтаў праекта з’яўляецца стварэнне новых журналісцкіх альянсаў па ўсім еўрапейскім кантыненце, асабліва для журналістаў новых СМІ, якія змогуць знайсці карысныя рэсурсы і падрабязную інфармацыю на спецыяльна створанай для гэтага старонцы сайта пад назвай «Free Our Media!» («Свабоду нашым СМІ!»).

    Абноўленая Карта запускаецца ў адказ на новыя драконаўскія меры, якія прымаюцца ў розных краінах супраць свабоды слова, і новыя выпадкі гвалту ў дачыненні да журналістаў у Еўропе. Цяпер яна ахоплівае Расію, Украіну і Беларусь. З гэтага часу ўсе новыя паведамленні, якія прыходзяць з гэтых трох краін, будуць даступныя на Карце на англійскай, рускай і ўкраінскай мовах.

    «Пашырэнне маніторынгу на Украіну, Расію і Беларусь – гэта добрая навіна для журналістаў і медыйных работнікаў у гэтым рэгіёне. Журналісты, як правіла, знаходзяцца ў цэнтры падзей – у месцах сутыкненняў, гвалту і ўзброеных канфліктаў – там, дзе іх могуць абстраляць, атакаваць, захапіць у закладнікі, арыштаваць, абразіць і, нарэшце, забіць. Яны сутыкаюцца з сур’ёзнымі прафесійнымі выклікамі ў выглядзе экстрэмізму або прапаганды. Дзякуючы сваім партнёрам Еўрапейская федэрацыя журналістаў зможа працягнуць дакументаванне ўсіх парушэнняў правоў СМІ і інфармаванне грамадскасці, каб скончыць з беспакаранасцю тых, хто парушае правы журналістаў», – кажа прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Могенс Бліхер-Бьерэгард.

    Удзельнікі, рэгіянальныя карэспандэнты і партнёры праекта, у лік якіх уваходзяць арганізацыі Human Rights House Ukraine, Media Legal Defence Ini­tia­tive і Euro­pean Youth Press, супрацоўнічаюць у рамках праекта дзеля таго, каб новыя пагрозы свабодзе СМІ на еўрапейскай прасторы не засталіся без належнага асвятлення і рэакцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці