• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ: патрабуем спыніць атаку на TUT.BY і іншыя медыярэсурсы

    Патрабуем спыніць ціск на TUT.BY. Заява ГА “БАЖ”

    Раніцай 18 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыю, да журналістаў і рэдактараў найбольш папулярнага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY. Амаль адначасова TUT.BY быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі. Ператрусы адбываюцца таксама ў рэдакцыях структурных падраздзяленняў TUT.BY — AV.BY, RABOTA.BY.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» лічыць гэтыя факты працягам наступу на свабоду слова. Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў.

    Гэта не першыя спробы ціску на найбуйнейшы і папулярны беларускі інфармацыйны партал. У жніўні 2018 года некалькі рэдактараў TUT.BY трапілі пад крымінальны пераслед па так званай «справе БелТА», на пачатку 2019 года галоўны рэдактар партала Марына Золатава была па гэтай справе асуджаная. Напрыканцы 2020 года партал TUT.BY пазбавілі статусу СМІ, неаднойчы на яго адрас з боку службовых асоб гучалі пагрозы заблакаваць дзейнасць.

    Сённяшнія дзеянні ў дачыненні да найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 16 журналістаў і медыяспецыялістаў, 11 з іх — па крымінальных справах.

    Тыдзень таму прадстаўнікі медыясектара падпісалі адкрыты супольны зварот “Спыніць паляванне на ведзьмаў!”. Дзеянні супраць TUT.BY, AV.BY і RABOTA.BY паказваюць, што гэты заклік пакуль не пачуты.

    Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе ад уладаў неадкладна спыніць атаку на TUT.BY, AV.BY, RABOTA.BY і рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Сяргей Сацук, Андрэй Фамін,  Алесь Сабалеўскі, Яўген Глушкоў, […]
    05.12.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    14.08.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23 снежня Праўленне БАЖ абмеркавала заключэнне знешняй эксперткі і  прыняло рашэнне ў звязку з абвінавачаннямі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага ў магчымым харасменце.
    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці