• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У спісе «экстрэмісцкіх» фармаванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур

     У пераліку «экстрэмісцкіх» фарміраванняў і арганізацый (ЭФ, ЭА), які вядуць КДБ і МУС, колькасць рэдакцый і іншых медыяструктур дасягнула 60, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.

    Ілюстрацыя: humanconstanta.org

    Іх доля ў спісе складае 17%. Усяго ў ім на 5 траўня 2026 года 350 ЭФ і ЭА.

    Агульная колькасць пазіцый у пераліку 365. Розніца звязана з тым, што туды асобна ўключаюцца дапаўненні, шэраг пунктаў паўтараецца. Некаторыя аб’яднанні грамадзян прызнаныя як ЭФ, так і ЭА.

    З улікам гэтага да медыясферы адносяцца 64 пазіцыі з 365 (17,5%). Дапаўненні аформленыя ў дачыненні да тэлеканала “Белсат“, а таксама рэдакцый “Люстэрка” і KYKY. Акрамя таго, Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) прызнаны як ЭА (15 верасня 2023 года), так і ЭФ (31 сакавіка 2026-га).

    У пералік уключана агулам 137 чалавек, якія, на думку беларускіх сілавых структур, маюць дачыненне да ЭФ і ЭА ў медыясферы. Двое з іх згаданыя двойчы: Фёдар Паўлючэнка (БРЦ і reform.news) і Аляксандр Ярашэвіч (БРЦ і “БюроМедыя”).

    Складаць спіс, які афіцыйна называецца “Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“ сілавікі атрымалі права дзякуючы пастанове Савета міністраў ад 12 кастрычніка 2021 года “Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму“ за подпісам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі (цяпер узначальвае Нацыянальны банк).

    У пералік уключаюцца пераважна не падкантрольныя і не лаяльныя ўладам аб’яднанні, структуры, установы і асобныя грамадзяне, у т.л. замежныя. Удзел у іх альбо супрацоўніцтва з імі пераследуецца ў крымінальным парадку.

    У дачыненні да арганізацый і структур медыясектара ў кастрычніку-снежні 2021 года было прынята 4 рашэнні аб уключэнні ў спіс, у 2022 годзе — 15, у 2023‑м і 2024‑м — па 14, у 2025‑м — 13, з пачатку 2026-га — 4.

    Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.