• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова

    ЗАЯВА

    КДБ Беларусі 1 лістапада 2021 года прызнаў інфармацыйнае агенцтва БелаПАН экстрэмісцкім фармаваннем, 3 лістапада МУС Беларусі назваў экстрэмісцкім фармаваннем тэлеканал “Белсат”.

    БелаПАН і “Белсат” з’яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі.

    Прызнанне юрыдычных асоб экстрэмісцкімі фармаваннямі мае пагрозу прыцягнення да крымінальнай адказнасці паводле арт. 361 [1] Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) не толькі журналістаў і кіраўнікоў гэтых рэдакцый, але таксама чытачоў, падпісчыкаў і карыстальнікаў кантэнту гэтых сродкаў масавай інфармацыі. Згаданы артыкул прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі да сямі ці да дзесяці гадоў.

    Гэтыя рашэнні КДБ і МУС супярэчаць не толькі нормам міжнароднага права, але і нормам крымінальнага заканадаўства Беларусі.

    Па сваёй прававой прыродзе названыя дзеянні сілавых ведамстваў даюць магчымасць прыцягваць да крымінальнай адказнасці асоб наогул без устанаўлення іх віны, што супярэчыць раздзелу 4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

    Нормамі міжнароднага права прадугледжана, што абмежаванне свабоды выказвання меркавання дапускаецца толькі дзеля павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб, для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя (ч. 3 арт. 19 МПГПП).

    Такім чынам, згаданыя рашэнні МУС і КДБ аб прызнанні рэдакцый СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі з’яўляюцца нелегітымнымі па сваёй прававой прыродзе.

    З улікам выкладзенага Беларуская асацыяцыя журналістаў ПАТРАБУЕ:

    - Спыніць практыку выкарыстання заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам для нелегітымнага абмежавання свабоды слова.

    - Адмяніць рашэнні КДБ ад 01.11.2021 і МУС ад 03.11.2021 аб прызнанні экстрэмісцкімі фармаваннямі інфармацыйнае агенцтва БелаПАН і  тэлеканал «Белсат».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.