• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў»: Беларусь — 4‑я ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў

    Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (далей — RSF) апублікавала гадавы агляд аб парушэннях правоў і атаках на журналістаў у свеце ў адыходзячы годзе. Па стане на 1 снежня, у розных краінах свету за кратамі знаходзіліся 503 журналісты.

    Найбольш зняволеных журналістаў у Кітаі (121). А таксама ў Расіі (48), дзе ўтрымліваецца больш замежных журналістаў, чым у любой іншай дзяржаве. З 48 палонных медыйшчыкаў,  26 — украінцы. Наступныя ў антырэйтынгу — М’янма (47 журналістаў за кратамі) і Беларусь (33).

    У аглядзе адзначаецца, што 11 верасня дзевяць беларускіх журналістаў, у тым ліку Ігар Лосік «Радыё Свабода», былі вызваленыя пасля таго, як правялі гады за кратамі проста за выкананне сваёй працы.

    — Гэтыя журналісты былі вызвалены, а затым дэпартаваны ў рамках перамоваў з урадам ЗША, што прывяло да вызвалення 52 палітычных зняволеных. Аднак 33 журналісты ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай у гэтай краіне, дзе пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступнага разгону мірных пратэстаў амаль усе незалежныя СМІ былі прымушаныя маўчаць, а іх журналісты былі затрыманыя або вымушаныя пакінуць краіну, — адзначаецца ў аглядзе.

    The world’s ten largest prisons for journalists

    Забойствы журналістаў

    Сярод іншых тэм агляду — 67 фактаў забойстваў журналістаў у 2025 годзе. Колькасць забітых журналістаў сёлета зноў павялічылася праз злачынныя практыкі ваенных груп — як рэгулярных, так і парамілітарных. Як мінімум 53 з 67 медыясупрацоўнікаў, забітых за год, сталі ахвярамі вайны або крымінальных сетак.

    Амаль палова (43%) журналістаў былі забіты ў Газе. Ва Украіне расійская армія працягвае цэліць у замежных і ўкраінскіх рэпарцёраў. Судан таксама стаў выключна небяспечнай зонай для работнікаў медыя. У Мексіцы арганізаваныя злачынныя групы таксама адказныя за трывожны рост забойстваў журналістаў, адзначаецца ў аглядзе.

    — Вось да чаго вядзе нянавісць да журналістаў! Гэтыя смерці — не з‑за аварый ці не выпадковых страт. Іх забівалі мэтанакіравана. Крытыка медыя законная — журналісты павінна служыць каталізатарам зменаў. Але яна ніколі не павінна перарастаць у нянавісць да журналістаў, — адзначае генеральны дырэктар RSF Цібо Брутэн.

    Іншыя выклікі

    Сярод іншых выклікаў для прэсы ў свеце RSF адзначае наступныя праблемы:

    • 135 журналістаў лічацца зніклымі ў 37 краінах. Многія зніклі больш за 30 гадоў таму. Асабліва высокія паказчыкі ў Мексіцы (28) і Сірыі (37).
    • 37 журналістаў у Сірыі лічацца зніклымі. Многія былі закладнікамі ІДІЛ або вязнямі рэжыму Асада. Падзенне рэжыму не прывяло да іх вызвалення.
    • 20 журналістаў утрымліваюцца ў закладніках па ўсім свеце. У Емене ў 2025 годзе Хусіты выкралі сем журналістаў, што зрабіла краіну эпіцэнтрам выкраданняў.
    • У Малі ўжо два гады зніклыя журналісты Салек Аг Джыдду і Мустафа Конэ, выкрадзеныя ўзброенай групай.

    Спампаваць даклад цалкам

    Электронны бюлетэнь «СМІ ў Беларусі» № 3 (81) 2025

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці