Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ заклікала неадкладна вызваліць Ларысу Шчыракову
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра у сваім Твітары адрэагавала на нядаўняе затрыманне беларускай журналісткі Ларысы Шчыраковай, сына якой пасля затрымання забралі ў дзіцячы прытулак.
— Затрыманне былой журналісткі Ларысы Шчыраковай у Беларусі і адсутнасць інфармацыі аб абставінах справы выклікаюць глыбокую заклапочанасць. Я заклікаю вызваліць яе. #JournalismIsNotACrime, — напісала Тэрэза Рыбейра.
Сёння раніцай стала вядома, што супраць Ларысы Шчыраковай завялі крымінальную справу за нібыта дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў