Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ заклікала неадкладна вызваліць Ларысу Шчыракову
13 снежня 2022
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра у сваім Твітары адрэагавала на нядаўняе затрыманне беларускай журналісткі Ларысы Шчыраковай, сына якой пасля затрымання забралі ў дзіцячы прытулак.
— Затрыманне былой журналісткі Ларысы Шчыраковай у Беларусі і адсутнасць інфармацыі аб абставінах справы выклікаюць глыбокую заклапочанасць. Я заклікаю вызваліць яе. #JournalismIsNotACrime, — напісала Тэрэза Рыбейра.
Сёння раніцай стала вядома, што супраць Ларысы Шчыраковай завялі крымінальную справу за нібыта дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»
27.11.2023
Ёда-меламан і верабей-прыблуда: як хатнія гадаванцы дапамагаюць абжыцца ў эміграцыі
21.06.2024
У «Прэсбола» з’явіўся новы галоўны рэдактар
22.12.2023
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» завялі крымінальнаую справу
12.09.2024